• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіеўскі суд падоўжыў утрыманне пад вартай журналісткі Іны Кардаш

    Суд у Кіеве прадоўжыў да 20 красавіка утрыманне пад вартай грамадзянкі Беларусі Іны Кардаш, якую сёлета 21 студзеня затрымалі ў Кіеве паводле падазрэння ў шпіянажы на карысць Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

    суд падоўжыў утрыманне пад вартай Іны Кардаш

    Іна Кардаш. Фота: Look­By­Media

    Як стала вядома Свабодзе з крыніц у праваахоўных органах Украіны, Іну Кардаш утрымліваюць у Кіеўскім сьледчым ізалятары.

    Беларуска нібыта скардзілася на ненаданьне ёй мэдычнай дапамогі, а таксама на ўмовы трыманьня. Яе адвакатка адмовілася паведаміць дэталі і ад іншых камэнтароў «бяз згоды сваёй кліенткі».

    Судзьдзя пры разглядзе хадайніцтва сьледзтва аб прадоўжаньні арышту абавязаў кіраўніцтва сьледчага ізалятару забясьпечыць выкананьне правоў Іны Кардаш на атрыманьне належнай мэдычнай дапамогі, а таксама належныя ўмовы ўтрыманьня.

    Справу, якую завялі супраць беларускі 16 ліпеня 2025 году, расьсьледуе Галоўнае сьледчае ўпраўленьне Службы бясьпекі Ўкраіны.

    Шпіёнка КДБ выкарыстоўвала інтымныя зносіны ў аператыўнай дзейнасці ва Украіне, — следства

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.