• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў»: Разавыя памілаванні не могуць замяняць правасуддзе

    ««Рэпарцёры без межаў» вітаюць вызваленне адвольна затрыманых журналістаў. Але гэта не павінна засланяць сабой галоўнае: іх наогул не варта было заключаць у турму», — заявіла кіраўніца бюро Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» Жан Кавелье, каментуючы вызваленне 19 сакавіка чарговай групы палітвязняў па выніках новага раўнда амерыкана-беларускіх перамоваў.

    Кавелье заклікала да “неадкладнага вызвалення 22 прадстаўнікоў СМІ, якія ўсё яшчэ знаходзяцца пад вартай у краіне”. “Зноў падкрэсліваем, што разавыя памілаванні не могуць замяніць правасуддзе“, — падкрэсліла прадстаўнік “Рэпарцёраў“.

    У ліку 250 памілаваных 19 сакавіка — некалькі незалежных журналістаў

    Гаворачы пра 22 журналістаў, якія застаюцца на кратамі, Кавелье арыентавалася на папярэднія спісы, якія цыркулююць у беларускіх незалежных СМІ і ў праваабаронцаў. Паводле гэтых спісаў, на волю выйшла 6 прадстаўнікоў СМІ, аднак гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная. Такое ж папярэджанне ўтрымліваецца і ў заяве арганізацыі.

    Дакладна вядома пра вызваленне Кацярыны Бахвалавай (Андрэевай) (тэлеканал “Белсат“), Эдуарда Пальчыса (блогер) — яны былі вывезеныя ў Літву; а таксама Валерыі Касцюговай (медыяаналітык), якой беларускія ўлады дазволілі застацца на радзіме.

    У сусветным рэйтынгу свабоды прэсы, які складаюць “Рэпарцёры без межаў”, Беларусь займае 166‑е месца сярод 180 краін і тэрыторый.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.