• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былую дырэктарку «Белсата» Агнешку Рамашэўскую абвясцілі ў вышук у Расіі

    Былая кіраўніца «Белсата» Агнешка Рамашэўская абвешчана ў вышук у Расіі, яе імя з’явілася ў базе вышуку МУС РФ, піша «Медыязона».

    Агнешка Рамашэўская. Фота: Белсат

    Рамашэўская — грамадзянка Польшчы, узначальвала канал «Белсата» 17 гадоў, да 2024 года. Артыкул, па якім разысківаюць медыяменеджарку, невядомы.

    «Белсат» — спадарожнікавы канал, даступны ў Беларусі. Створаны на рэсурсы МЗС Польшчы 19 гадоў таму. У 2020 годзе асвятляў пратэсты, з 2020 — поўнамаштабную вайну ва Украіне. З 2021 года прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем» у Беларусі. З 2024 года — «непажаданай арганізацыяй» у Расіі. Яго журналісты і менеджары неаднаразова падвяргаліся пераследу па палітычных матывах, некалькі журналістаў былі асуджаныя на пазбаўленне волі і трапілі ў зняволенне.

    У расійскім крымінальным вышуку знаходзіцца прынамсі 5000 беларусаў — журналістаў, актывістаў, экспертаў, экс-палітвязняў і г.д. У расійскі вышук беларусы трапляюць па запыце РБ — гэта значыць, што чалавека разысківаюць у абедзвюх краінах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.