• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэй Пачобут атрымаў прэстыжную польскую ўзнагароду «Залаты лаўр»

    Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі выступіў з урачыстай прамовай у гонар беларускага журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута, які атрымаў узнагароду «Асоба года-2026» на цырымоніі ў Варшаве.

    Анджэй Пачобут

    Анджэй Пачобут падчас цырымоніі ўзнагароджання «Залаты лаўр». 20 верасня 2026 года. Фота: superbiz.se.pl

    20 кастрычніка ў варшаўскім гатэлі Bel­lot­to адбылася XIII цырымонія ўручэння прэміі «Залаты лаўр Super Biz­ne­su». У галоўнай намінацыі «Асоба года» перамог Анджэй Пачобут — журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі. Пра гэта паведамляе польскае выданне Super Biznes.

    Алесь Бяляцкі

    Алесь Бяляцкі на цырымоніі ўзнагароджання «Залаты лаўр». 20 верасня 2026 года. Фота: superbiz.se.pl

    З урачыстай прамовай у гонар лаўрэата выступіў Алесь Бяляцкі — праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года. Пасля гэтага слова ўзяў сам спадар Пачобут. Паводле рэпартажу Super Biznes, журналіст сціпла адзначыў, што «не адчувае сябе героем».

    Святлана Ціханоўская

    Святлана Ціханоўская на цырымоніі ўзнагароджання «Залаты лаўр». 20 верасня 2026 года. Фота: superbiz.se.pl

    У цырымоніі таксама ўдзельнічала лідэрка беларускіх дэмактартычных сіл Святлана Ціханоўская. У сваім выступленні яна падкрэсліла: «Польшча заўсёды была натхненнем для Беларусі на яе шляху да свабоды».

    Падчас цырымоніі ўзнагароджання «Залаты лаўр». 20 верасня 2026 года. Фота: superbiz.se.pl

    Прэмія «Залаты лаўр Super Biz­ne­su» уручаецца асобам, кампаніям і арганізацыям за ўклад у польскую эканоміку і грамадскае жыццё. Сёлета ўзнагароды прысуджалі ў васьмі намінацыях, сярод якіх «Культура і бізнес», «Медыцына і бізнес», «Амбасадар Польшчы» і «Асоба года».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.