• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Reform.news прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

    У «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», які вядзецца на сайце МУС Беларусі, 29 красавіка 2026 года ўнеслі незалежнае беларускае анлайн-выданне Reform.news.

    Генпракуратура РФ патрабуе выдалення кантэнту сайта Reform.news

    Фота: reform.news

    Паводле інфармацыі на сайце сілавога ведамства, адпаведнае рашэнне прыняло Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 28 красавіка 2026 года. У той жа дзень рашэнне набыло юрыдычную моц.

    У якасці ўдзельнікаў «экстрэмісцкага фармавання» згаданыя журналісты: Фёдар Паўлючэнка, Аляксандр Атрошчанкаў і Аляксей Жукаў.

    Таксама пералічаныя 19 інтэрнэт-рэсурсаў, якія нібыта з’яўляюцца сродкамі «экстрэмісцкай» дзейнасці:

    • сайт з назвай Ref­or­ma­tion і яго люстэрка (ідэнтыфікатары https://reform.news і  https://reformby.org);
    • электронная пошта (ідэнтыфікатар rfrmby@gmail.com);
    • 4 каналы ў Telegram (ідэнтыфікатары https://t.me/reformby,  https://t.me/rfrm_io,  https://t.me/cult_front, https://t.me/sashanesesh);
    • Telegram-чат «СЧТН-чат»;
    • старонка ў сацсетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар https://vk.com/reform_by);
    • старонка ў сацсетцы Insta­gram (ідэнтыфакатар https://www.instagram.com/reform.news);
    • акаўнт у сацсетцы Threads (ідэнтыфікатар https://www.threads.com/@reform.news);
    • акаўнт у сацсетцы X (ідэнтыфікатар https://x.com/reform_by);
    • старонка ў сацсетцы Face­book (ідэнтыфікатар  https://www.facebook.com/reform.by);
    • старонка ў сацсетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар https://ok.ru/reformnews);
    • 2 YouTube-каналы (ідэнтыфікатары https://www.youtube.com/@REFORMBY, https://www.youtube.com/@nesesh);
    • 3 каналы ў Tik­Tok (ідэнтыфікатары https://www.tiktok.com/@reformbynews,  https://www.tiktok.com/@reformby,  https://www.tiktok.com/@quotesweek).

    «Экстрэмісцкім» прызнаны і лагатып выдання, апісаны на сайце МУС як «надпіс Ref­or­ma­tion чорнага колеру на бела-чырвона-белым фоне».

    Паводле дзейнага беларускага заканадаўства, асобы, прызнаныя ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання, могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці па артыкулах «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» (арт. 361–1 КК) ці  за «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361–4 КК). Санкцыі паводле гэтых артыкулаў — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.