У Варшаве пройдзе спецпаказ фільма «Пад шэрым небам» з удзелам журналісткі Кацярыны Андрэевай
Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Священный Белавуд».

Менавіта гісторыя стасункаў Кацярыны Андрэевай і яе мужа журналіста і палітвязня Ігара Ільяша стала натхненнем для кінематаграфісткі Мары Тамковіч для напісання і здымак стужкі, якая атрымала цэлы стос узнагарод ад польскай і замежнай кінасупольнасці.
На паказе будзе прысутнічаць не толькі Кацярына, але і аператарка Дар’я Чульцова, якая здымала стрым з Андрэевай з Плошчы перамен у лістападзе 2020 года. Праз іх сумленную працу рэжым Лукашэнкі прысудзіў дзяўчынам два гады зняволення.
Падзея адбудзецца ў чацвер 7 траўня, у 18:00, у варшаўскім кінатэатры Elektronik (Gen. Zajaczka 7).
Бясплатныя квіткі на падзею можна замовіць вось тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў