• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Варшаве пройдзе спецпаказ фільма «Пад шэрым небам» з удзелам журналісткі Кацярыны Андрэевай

    Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Священный Белавуд»

    Кацярына Андрэева

    Менавіта гісторыя стасункаў Кацярыны Андрэевай і яе мужа журналіста і палітвязня Ігара Ільяша стала натхненнем для кінематаграфісткі Мары Тамковіч для напісання і здымак стужкі, якая атрымала цэлы стос узнагарод ад польскай і замежнай кінасупольнасці.

    На паказе будзе прысутнічаць не толькі Кацярына, але і аператарка Дар’я Чульцова, якая здымала стрым з Андрэевай з Плошчы перамен у лістападзе 2020 года. Праз іх сумленную працу рэжым Лукашэнкі прысудзіў дзяўчынам два гады зняволення.

    Падзея адбудзецца ў чацвер 7 траўня, у 18:00, у варшаўскім кінатэатры Elek­tron­ik (Gen. Zajacz­ka 7).

    Бясплатныя квіткі на падзею можна замовіць вось тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.