• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапейскія дыпмісіі заклікалі Беларусь вызваліць зняволеных журналістаў

    Пасольствы Вялікабрытаніі, Швецыі і прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі ў Дзень свабоды прэсы заклікалі вызваліць затрыманых журналістаў у Беларусі.

    Фота: pexels.com

    У заяве, апублікаванай у Face­book, дыпмісіі нагадалі, што Беларусь займае 166‑е месца ў апошнім індэксе свабоды прэсы, а журналісты ў краіне сутыкаюцца з пераследам, турэмнымі тэрмінамі і рэпрэсіямі за сваю працу.

    «У Сусветны дзень свабоды прэсы мы падкрэсліваем ключавую ролю свабодных, незалежных СМІ і мужнасць журналістаў. У апошнім Індэксе свабоды прэсы Беларусь займае 166‑е месца – адно з найгоршых у свеце. Журналісты сутыкаюцца з пераследам, турэмнымі тэрмінамі і рэпрэсіямі за праўду. Мы заклікаем да свабоднай прэсы ў Беларусі і вызвалення ўсіх затрыманых журналістаў, — адзначаецца ў заяве.

    Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец: «Пачобута вызвалілі, але яшчэ 22 журналісты застаюцца за кратамі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.