Еўрапейскія дыпмісіі заклікалі Беларусь вызваліць зняволеных журналістаў
Пасольствы Вялікабрытаніі, Швецыі і прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі ў Дзень свабоды прэсы заклікалі вызваліць затрыманых журналістаў у Беларусі.

Фота: pexels.com
У заяве, апублікаванай у Facebook, дыпмісіі нагадалі, што Беларусь займае 166‑е месца ў апошнім індэксе свабоды прэсы, а журналісты ў краіне сутыкаюцца з пераследам, турэмнымі тэрмінамі і рэпрэсіямі за сваю працу.
«У Сусветны дзень свабоды прэсы мы падкрэсліваем ключавую ролю свабодных, незалежных СМІ і мужнасць журналістаў. У апошнім Індэксе свабоды прэсы Беларусь займае 166‑е месца – адно з найгоршых у свеце. Журналісты сутыкаюцца з пераследам, турэмнымі тэрмінамі і рэпрэсіямі за праўду. Мы заклікаем да свабоднай прэсы ў Беларусі і вызвалення ўсіх затрыманых журналістаў, — адзначаецца ў заяве.
Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец: «Пачобута вызвалілі, але яшчэ 22 журналісты застаюцца за кратамі»
@bajmedia