• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Еўрарадыё»: DDoS-атакі на сайт сталі рэгулярнымі ад канца красавіка

    Cайт «Еўрарадыё» 2 чэрвеня быў недасяжны некалькі гадзін пасля чарговай DDoS-атакі.Рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў у гутарцы з БАЖ зазначыў, што апошнімі тыднямі кібератакі на сайт медыя пачалі здарацца часцей.

    Еўрарадыё

    Скрыншот сайта

    «Я б сказаў, прыкладна ад пачатку галасавання на выбарах у Каардынацыйную Раду. Кожны раз яны выкарыстоўваюць розныя шляхі, 2 чэрвеня атака трывала некалькі гадзін, пакуль мы не закрылі тую ўразлівасць сайта, якой яны скарысталіся», — распавёў Яўген Казарцаў.

    Паводле журналіста, цяжка адназначна сказаць, ці звязана актыўнасць хакераў з асвятленнем «Еўрарадыё» выбарчай кампаніі ў КР, «але насамрэч з канца красавіка мы заўважылі больш атак, абсалютную большасць якіх адбіваем з Cloud­flare».

    Як паведамляў БАЖ, на пачатку траўня некалькі буйных беларускіх медыяў заявілі пра DDoS-атакі на свае сайты. 29 красавіка пра кібернапад паведамляла анлайн-выданне «Зеркало» і папярэджвала, што праз гэта часова могуць не адкрывацца старонкі сайта.

    Хто ажыццяўляе атакі — невядома.

    Раней шэраг сайтаў незалежных медыяў трапіў пад атаку кіберзлачынцаў у сакавіку, на Дзень Волі. Тады пра гэта папярэджвалі беларускія прапагандысцкія рэсурсы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.