• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарм унёс TikTok-акаўнт «Гомель и область — новости»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 5 чэрвеня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Скрыншот

    У ліку іншых інтэрнэт-рэсурсаў у яго ўключылі акаўнт у Tik­Tok з назвай «Гомель и область — новости» (ідэнтыфікатар https://tiktok.com/@gomel_i_oblast_novosti). Рашэнне прызнаць яго «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 3 чэрвеня 2026 года суд Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

    Гэты інтэрнэт-рэсурс рэгіянальных навін мае больш за 16 тысяч падпісчыкаў. У апісанні старонкі аўтары прэзентуюць як «новости Гомеля хорошие и не очень. Без цензуры, как есть».

    Акаўнты ў Tik­Tok, дзе ў відэафармаце падаюцца праўдзівыя навіны з беларускіх рэгіёнаў, апошнім часам нярэдка патрапляюць пад увагу мясцовых пракуратур, якія падаюць пазовы ў суды. Да прыкладу, 2 чэрвеня суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў «экстрэмісцкім» змест Тik­Tok-акаўнта «Второй регион Беларуси», дзе ў крытычным ключы асвятляюцца навіны Віцебскай вобласці. У той самы дзень суд Чыгуначнага раёна Гомеля прыняў рашэнне лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай парадукцыяй» адразу некалькі інфармацыйных рэсурсаў з навінамі Міншчыны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.