Алесь Бяляцкі наведаў рэдакцыю газеты беларусаў Польшчы «Ніва»: фотафакт
Лаўэрат Нобелеўскай Прэміі міру, заснавальнік і кіраўнік ПЦ«Вясна» Алесь Бяляцкі падчас афіцыйнага візіту ў Беласток завітаў у рэдакцыю тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва», паведамляе Беларускае радыё Рацыя.

Алесь Бяляцкі ў рэдакцыі «Нівы». Фота: Беларускае радыё Рацыя
Праваабаронца правёў сустрэчу з рэдакцыйнай калегіяй выдання. Як адзначыў галоўны рэдактар «Нівы» Яўген Вапа, гэта не першы візіт Алеся Бяляцкага ў рэдакцыю:
«Алесь пры кожным візіце ў Беласток ніколі не абмінаў дзвярэй “Нівы”. Ён, дарэчы, пастаянны чытач “Нівы”».
«Сысці ў цень — значыць прызнаць паразу». Алесь Бяляцкі пра місію медыя ў выгнанні
Алесь Бяляцкі, са свайго боку, падзяліўся меркаваннем, што такія медыя, як «Ніва», павінны былі б выдавацца ў Беларусі:
«Для мяне заўсёды “Ніва” была прыкладам рэгіянальнай газеты, якія б павінны былі выходзіць у Беларусі ў кожным раёне. Газеты шчырай, мілай, душэўнай, якая апісвае традыцыі, гісторыю, культуру свайго рэгіёна».







@bajmedia