• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алесь Бяляцкі наведаў рэдакцыю газеты беларусаў Польшчы «Ніва»: фотафакт

    Лаўэрат Нобелеўскай Прэміі міру, заснавальнік і кіраўнік ПЦ«Вясна» Алесь Бяляцкі падчас афіцыйнага візіту ў Беласток завітаў у рэдакцыю тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва», паведамляе Беларускае радыё Рацыя.

    Алесь Бяляцкі наведаў рэдакцыю газеты беларусаў Польшчы «Ніва»

    Алесь Бяляцкі ў рэдакцыі «Нівы». Фота: Беларускае радыё Рацыя

    Праваабаронца правёў сустрэчу з рэдакцыйнай калегіяй выдання. Як адзначыў галоўны рэдактар «Нівы» Яўген Вапа, гэта не першы візіт Алеся Бяляцкага ў рэдакцыю:

    «Алесь пры кожным візіце ў Беласток ніколі не абмінаў дзвярэй “Нівы”. Ён, дарэчы, пастаянны чытач “Нівы”».

    «Сысці ў цень — значыць прызнаць паразу». Алесь Бяляцкі пра місію медыя ў выгнанні

    Алесь Бяляцкі, са свайго боку, падзяліўся меркаваннем, што такія медыя, як «Ніва», павінны былі б выдавацца ў Беларусі: 

    «Для мяне заўсёды “Ніва” была прыкладам рэгіянальнай газеты, якія б павінны былі выходзіць у Беларусі ў кожным раёне. Газеты шчырай, мілай, душэўнай, якая апісвае традыцыі, гісторыю, культуру свайго рэгіёна».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.