• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты ў поўным спісе прэміі імя Алеся Адамовіча за 2025 год

    Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс прэміі імя Алеся Адамовіча за 2025 год. У ім нямала твораў незалежных журналістаў.

    поўны спіс прэміі імя Алеся Адамовіча

    Паводле правіл статута і рэгламенту, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і публіцыстычныя артыкулы, падкасты, радыйныя рэпартажы, медыяпраекты і відэацыклы.

    Поўны спіс:

    1. Зборнік «Беларускія галасы з Познані» — Павел Залескі (выдавецтва «Skary­na Press», 2025)
    2. Рэпартаж «Васількі для Віктара Шведа» — Вольга Сямашка  (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
    3. Рэпартаж «Гавары па свояму, хутчэй будзе» — Вольга Сямашка і Юрка Ляшчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
    4. Кніга «Гайд палітзняволення» — ананімная каманда (праект 361.1, 2025)
    5. Зборнік «Голас пакалення свабоды» — Сяргей Сашук (выдавецтва «Полацкія лабірынты», 2025)
    6. Кніга «Дзённік 2021–2022» — ананімная аўтарка (выдавецтва «Мяне няма», 2025)
    7. Кніга апавяданняў «Дубовые яблочкі» — Вольга Касцюк (выдавецтва «Skary­na Press», 2025)
    8. Відэа «ІВУЛІН раскапаў усё пра ВАСІЛЯ БЫКАВА: вярнуў Шагала, дапамагаў Алексіевіч, стаў ворагам Лукашэнкі» — Аляксандр Івулін (YouTube-канал «ЧестнОК», 2025)
    9. Зборнік «Іду да вас, людзі» — укладальніца і рэдактарка Алена Казлова (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)
    10. Артыкул «“Инцидент 228” и “белый террор” на Тайване: культура памяти и реабилитация жертв политических репрессий. Уроки для Беларуси» — Андрэй Архіпенка (навуковы альманах «Беларусы і свет», 2025)
    11. Відэа «Как беларусы живут после тюрьмы: иллюзия свободы» — Аляксандр Івулін (YouTube-канал «ЧестнОК», 2025)
    12. Рэпартаж «Мы не збіраемся пакідаць горад». Як Харкаў перастае быць рускамоўным — Янка Рэн (Еўрарадыё, 2025)
    13. Рэпартаж «На радзіме Паэты (да 100-годдзя Віктара Шведа)» — Юрка Ляшчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
    14. Зборнік «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га» — укладальнікі Алена Карасцялёва, Віктар Шадурскі (выдавецтва «Skary­na Press», 2025)
    15. Рэпартаж «Падляшскі трыпціх паўстання» — Вольга Сямашка (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
    16. Рэпартаж «Памяць у Свіслачы» — Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
    17. Артыкул «Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць» – ананімная аўтарка (Hrodna.life, 2025)
    18. Раман «Пентаквантар» —  Арцём Шуканаў (выдавецтва «Guten­berg Pub­lish­er», 2025)
    19. Раман «Слон» — Саша Філіпенка (выдавецтва «Guten­berg Pub­lish­er», 2025)
    20. YouTube-канал інтэрв’ю «ТОК | TALK» — Наста Роўда (@TOK_talk, 2025)
    21. Цыкл артыкулаў: «Чаму ў 2020 годзе дэмсілы не дараскалолі ўладаў? І што рабіць, каб гэта ўсё ж адбылося?»; «Пратэст без лідараў. Што страцілі беларусы праз затрыманне Ціханоўскага, Статкевіча і Севярынца?»; «Чаму ў 2020 годзе не ўзнік беларускі «Правы сектар»? Ці былі тыя, хто быў здольны даць адпор сілавікам?» — Макар Мыш (Белсат, 2025)
    22. Раман «Эйфарыя» — Марыя Пархімчык (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)
    23. Артыкул «Sym­bol­ic func­tions of the belaru­sian bag­pipe (“duda”) in nar­ra­tives of mod­ern urban bag­pipers» — Алена Ляшкевіч (часопіс «Etnolo­gia Polona», 2025)

    Мэтаы прэміі – ушанаванне памяці Алеся Адамовіча і ўганараванне твораў, што адгукаюцца на самыя актуальныя і балючыя пытанні сучаснасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.