• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З‑за блакіроўкі дамена t.me перасталі адкрывацца кароткія спасылкі ў Telegram

    Мэсэнджар пачаў выкарыстоўваць стары адрас telegram.me.

    Фота: Unsplash

    Кароткія спасылкі ў Telegram тыпу t.me/імя перасталі адкрывацца па ўсім свеце пасля таго, як аператар даменнай зоны .me заблакаваў дамен, паведамляе Domain Name Wire .

    Паводле спецыялізаванага выдання, бягучы статус дамена t.me быў зменены на «Serv­er Hold» (сервер заблакаваны), што перашкаджае распазнаванню даменнага імя сістэмай DNS.

    Гэты статус усталёўваецца рэестрам даменнай зоны і паказвае на тое, што даменнае імя было прыпынена.

    .me — нацыянальны дамен Чарнагорыі, але ён актыўна выкарыстоўваецца ва ўсім свеце, улічваючы вядомае значэнне слова «me».

    Telegram выкарыстоўвае t.me для кароткіх спасылак, якія перанакіроўваюць карыстальнікаў на пэўныя старонкі ў дадатку. Напрыклад, профілі маюць фармат t.me/username, а каналы — t.me/channelname.

    Пакуль невядома, чаму дамен атрымаў статус «Serv­er Hold».

    Пасля збою Telegram пачаў выкарыстоўваць стары адрас — telegram.me — для спасылак на каналы, профілі і паведамленні. Гэты дамен выкарыстоўваўся з 2014 года і быў заменены на t.me ў канцы 2016 года. 

    Заснавальнік і генеральны дырэктар Telegram Павел Дураў звярнуўся да рэгістратара даменаў у сацыяльнай сетцы X з просьбай высветліць прычыну блакавання.

    Сам мессенджер працягвае працаваць у звычайным рэжыме. Карыстальнікі могуць адпраўляць і атрымліваць паведамленні, а таксама выконваць іншыя задачы ўнутры праграмы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.