• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як маладая аўдыторыя спажывае інфармацыю: выклікі для медыя

    Зразумець паводзіны спажыўцоў навін наступнага пакалення (Gen Z і Gen Alpha) і прадказаць, як большасць аўдыторыі будзе спажываць навіны да 2030 года. Такую мэту мела даследаванне, праведзенае нядаўна Finan­cial Times Strate­gies і Knight Lab пры Medill / North­west­ern Uni­ver­si­ty пры падтрымцы Google News Ini­tia­tive.

    Як маладая аўдыторыя спажывае інфармацыю

    Ключавыя высновы:

    • Больш за палову маладых спажыўцоў чытаюць навіны штодня, але адначасова адчуваюць сябе перагружанымі інфармацыяй.
    • 65% згаджаюцца, што навіны каштоўныя для іх асабістага і прафесійнага развіцця.
    • Аўдыторыя актыўна фарміруе сваё інфармацыйнае асяроддзе — дадае і адсейвае крыніцы, усведамляючы ролю алгарытмаў.
    • Навіны ўспрымаюцца па-рознаму ў залежнасці ад таго, хто і як іх перадае.
    • Emerg­ing news pro­duc­ers (новыя, не-легасі стваральнікі) часта ўспрымаюцца як больш надзейныя і блізкія, чым традыцыйныя рэдакцыі.

    7 рэжымаў узаемадзеяння з навінамі

    Як пакаленне Z і Alpha сустракаецца з навінамі — і чаго чакае ад іх. Даследчыкі вылучылі тры этапы і сем розных рэжымаў унутры іх.

    1. Sift — як я знаходжу інфармацыю

    Тры спосабы трапіць у поле навін:

    Scroll: «Я гартаю стужку — і час ад часу натыкаюся на навіны».

    • Спажыванне без свядомай мэты: навіна сама знаходзіць чалавека сярод іншага кантэнту.
    • Дзе: Tik­Tok · Insta­gram Reels · YouTube Shorts · X · Face­book.

    Seek: «Я ведаю, што мне трэба — і іду гэта знаходзіць».

    • Актыўны пошук канкрэтнай інфармацыі: чалавек выбірае шлях і кантралюе працэс.
    • Дзе: Google · YouTube · Tik­Tok search · Wikipedia · AI-чаты

    Sub­scribe: «Я выбраў крыніцу — і чакаю, што яна прыйдзе да мяне».

    • Атрыманне навін ад крыніц, на якія чалавек свядома падпісаўся.
    • Дзе: рассылкі · Sub­stack · падкасты · YouTube · Telegram

    2. Consumption — што я атрымліваю

    Тры розныя мэты пры спажыванні:

    Sub­stan­ti­ate: «Ці гэта праўда? Дзе арыгінал?»

    • Праверка факту, пошук першакрыніцы — асабліва пасля чуткі ці спрэчкі.
    • Дзе: фактчэк · Wikipedia · Com­mu­ni­ty Notes · Red­dit · Snopes

    Study: «Я хачу разабрацца сур’ёзна, не паверхнева».

    • Глыбокае вывучэнне тэмы — час, увага і доўгая форма дзеля разумення.
    • Дзе: лонгрыды · дакументалкі · падкасты · video-эсэ · кнігі

    Sense­make: «Я хачу зразумець, што гэта значыць».

    • Пошук кантэксту, інтэрпрэтацыі і эмацыйнага асэнсавання — не толькі фактаў.
    • Дзе: падкасты · Red­dit AMA · тлумачальнікі · сатыра · Dis­cord

    3. Socialize — мы дзелімся і атрымліваем

    Двухбаковы рэжым: навіны як валюта адносін

    Social­ize: «Я дзялюся з блізкімі — і атрымліваю ад іх».

    • Навіна ад сябра ці маці важыць інакш, чым ад незнаёмага акаўнта. Большая частка абмену — у прыватных чатах.
    • Дзе: What­sApp · Telegram · Dis­cord · iMes­sage · Insta­gram DM

    Калегі з IFAE Medi­aL­AB падрыхтавалі і пераклалі на беларускую мову канспект вынікаў даследавання.

    СПАМПАВАЦЬ КАНСПЕКТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.