Як маладая аўдыторыя спажывае інфармацыю: выклікі для медыя
Зразумець паводзіны спажыўцоў навін наступнага пакалення (Gen Z і Gen Alpha) і прадказаць, як большасць аўдыторыі будзе спажываць навіны да 2030 года. Такую мэту мела даследаванне, праведзенае нядаўна Financial Times Strategies і Knight Lab пры Medill / Northwestern University пры падтрымцы Google News Initiative.

Ключавыя высновы:
- Больш за палову маладых спажыўцоў чытаюць навіны штодня, але адначасова адчуваюць сябе перагружанымі інфармацыяй.
- 65% згаджаюцца, што навіны каштоўныя для іх асабістага і прафесійнага развіцця.
- Аўдыторыя актыўна фарміруе сваё інфармацыйнае асяроддзе — дадае і адсейвае крыніцы, усведамляючы ролю алгарытмаў.
- Навіны ўспрымаюцца па-рознаму ў залежнасці ад таго, хто і як іх перадае.
- Emerging news producers (новыя, не-легасі стваральнікі) часта ўспрымаюцца як больш надзейныя і блізкія, чым традыцыйныя рэдакцыі.
7 рэжымаў узаемадзеяння з навінамі
Як пакаленне Z і Alpha сустракаецца з навінамі — і чаго чакае ад іх. Даследчыкі вылучылі тры этапы і сем розных рэжымаў унутры іх.
1. Sift — як я знаходжу інфармацыю
Тры спосабы трапіць у поле навін:
Scroll: «Я гартаю стужку — і час ад часу натыкаюся на навіны».
- Спажыванне без свядомай мэты: навіна сама знаходзіць чалавека сярод іншага кантэнту.
- Дзе: TikTok · Instagram Reels · YouTube Shorts · X · Facebook.
Seek: «Я ведаю, што мне трэба — і іду гэта знаходзіць».
- Актыўны пошук канкрэтнай інфармацыі: чалавек выбірае шлях і кантралюе працэс.
- Дзе: Google · YouTube · TikTok search · Wikipedia · AI-чаты
Subscribe: «Я выбраў крыніцу — і чакаю, што яна прыйдзе да мяне».
- Атрыманне навін ад крыніц, на якія чалавек свядома падпісаўся.
- Дзе: рассылкі · Substack · падкасты · YouTube · Telegram
2. Consumption — што я атрымліваю
Тры розныя мэты пры спажыванні:
Substantiate: «Ці гэта праўда? Дзе арыгінал?»
- Праверка факту, пошук першакрыніцы — асабліва пасля чуткі ці спрэчкі.
- Дзе: фактчэк · Wikipedia · Community Notes · Reddit · Snopes
Study: «Я хачу разабрацца сур’ёзна, не паверхнева».
- Глыбокае вывучэнне тэмы — час, увага і доўгая форма дзеля разумення.
- Дзе: лонгрыды · дакументалкі · падкасты · video-эсэ · кнігі
Sensemake: «Я хачу зразумець, што гэта значыць».
- Пошук кантэксту, інтэрпрэтацыі і эмацыйнага асэнсавання — не толькі фактаў.
- Дзе: падкасты · Reddit AMA · тлумачальнікі · сатыра · Discord
3. Socialize — мы дзелімся і атрымліваем
Двухбаковы рэжым: навіны як валюта адносін
Socialize: «Я дзялюся з блізкімі — і атрымліваю ад іх».
- Навіна ад сябра ці маці важыць інакш, чым ад незнаёмага акаўнта. Большая частка абмену — у прыватных чатах.
- Дзе: WhatsApp · Telegram · Discord · iMessage · Instagram DM
Калегі з IFAE MediaLAB падрыхтавалі і пераклалі на беларускую мову канспект вынікаў даследавання.
СПАМПАВАЦЬ КАНСПЕКТ
@bajmedia