Збор на просьбу родных Святланы Курс: развітанне з журналісткай і пісьменніцай
Фонд BYSOL на просьбу родных Святланы Курс адкрывае збор, каб сям’я мела магчымасць правесці ў Варшаве публічную цырымонію развітання з журналісткай і пісьменніцай.Сваякі хочуць годна развітацца з чалавекам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў беларускай мове, літаратуры і журналістыцы.

Святлана Курс. Фота: яе старонка ў Facebook
19 ліпеня 2026 года пасля працяглай барацьбы з анкалагічнай хваробай пайшла з жыцця беларуская журналістка і пісьменніца Святлана Курс, вядомая чытачам пад літаратурным псеўданімам Ева Вежнавец.
Святлана была адной з самых яркіх постацей сучаснай беларускай літаратуры. Яна працавала ў незалежнай беларускай журналістыцы, супрацоўнічала з вядучымі беларускімі медыя, а яе кнігі «Шлях дробнай сволачы» і асабліва «Па што ідзеш, воўча?», адзначаная Прэміяй Ежы Гедройца, сталі важнай часткай сучаснай беларускай культуры.
Сям’я плануе правесці публічную цырымонію развітання ў Варшаве. Дакладныя месца і час будуць паведамленыя асобна. Пасля гэтага цела Святланы плануюць перавезці ў Беларусь, аформіць усе неабходныя дакументы і пахаваць яе на радзіме.
Каб зрабіць гэта магчымым, родныя ўжо былі вымушаныя ўзяць крэдыт. Менавіта на пагашэнне гэтага крэдыту і адкрываецца збор. Сума збора: 6000 еўра.
Падтрымаць родных Святланы
€2000 – арганізацыя публічнай цырымоніі развітання са Святланай ў Варшаве
€2200 – рэпатрыяцыя цела з Польшчы ў Беларусь
€800 – афармленне неабходных дакументаў і консульскіх дазволаў
€1000 – арганізацыя пахавання ў Беларусі
«Яна назаўжды ў літаратуры і нашым жыцці». Беларусы ўзгадваюць Святлану Курс
@bajmedia