Пракуратура Брэстчыны накіравала ў суды 117 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкай»
Органы пракуратуры Брэсцкай вобласці ў першай палове 2026 года накіравалі ў суды 117 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Пракуратура Брэсцкай вобласці. Фота: Валерый Кароль
Як справаздачыцца служба інфармацыі надзорнага ведамства, пракурорамі Брэстчыны, у прыватнасці, былі накіраваныя заявы аб прызнанні «экстрэмісцкімі» наступных інфармацыйных крыніц:
- 34 старонкі ў Instagram,
- 24 акаўнты TikTok,
- 23 акаўнты ў Threads,
- 8 інтэрнэт-сайтаў,
- 7 акаўнтаў у Facebook,
- 6 акаўнтаў у «ВКонтакте»,
- 6 каналаў на YouTube,
- 5 Telegram-акаўнтаў і/ці каналаў,
- 3 акаўнты ў X (Twitter),
- 3 каналы платформы «Дзен»,
- 2 мабільныя аплікацыі.
Паводле заяў пракурораў, «экстрэмісцкай» прызнаныя акаўнты «kyky_org» у Threads, «bulbamovie» у Instagram, супольнасці «Пояс Белавежы», «Па першае, я з Пінска», «Не Лунінец, а Лунінец» у TikTok.
Таксама быў абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсаў «Зялёны тэлефон» (grеenphone.help) і 100dаys.pl.
На сёння пракурорамі Брэстчыны накіраваныя хадайніцтвы ў Брэсцкую абласную экспертную камісію для ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі 10 іншых інфармацыйных крыніц на наяўнасць прыкмет «экстрэмізму». Пасля атрымання экспертных заключэнняў будзе вырашанае пытанне аб накіраванні ў суд адпаведных заяваў.
Распаўсюд матэрыялаў, прызнаных беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі», у ліку праз спасылкі, рэпосты, лайкі, цягне за сабой адказнасць паводле арт. 19.11 КаАП РБ.
@bajmedia