АПК уганараваў медалём тэлевядоўцу Кацярыну Ваданосаву
Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць «шэраг выбітных асоб». Адпаведныя пастановы 31 ліпеня 2026 года падпісала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская.

Фота: АПК
Сярод уганараваных — тэлевядоўца, аўтарка медыяпраектаў Кацярына Ваданосава, якая атрымае медаль «За плённую працу на карысць Беларусі». Таксама ў спісе праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч.
Усяго ўзнагародзяць 9 чалавек.
Медаль Францыска Скарыны атрымаюць:
- Галіна Казіміроўская – беларуская харавая дырыжорка, кампазітарка, музычны педагог і музыказнаўца;
- Юрый Астапчук (Jerzy Ostapczuk) – дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы, педагог, арганізатар культурніцкіх праектаў;
- Багуслава Карчэўская (Bogusława Karczewska) – беларуская дзяячка ў Польшчы, спявачка, педагог і арганізатарка культурніцкіх праектаў.
Медалём «Няскораных (Ларысы Геніюш)» узнагароджваецца:
- Валянцін Стэфановіч – вядомы праваабаронца, член Рады Праваабарончага цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» уганараваныя:
- Ірына Быкава (пасмяротна) – беларуская культурная дзяячка, журналістка, захавальніца літаратурнай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава;
- Кацярына Каланчук-Ваданосава – беларуская спявачка, паэтка, музыка і культурніцкая дзяячка;
- Дайнюс Жалімас (Dainius Žalimas) – літоўскі юрыст, доктар права, прафесар міжнароднага і канстытуцыйнага права, дзяржаўны дзеяч;
- Сяргей Собалеў (Сергій Соболєв) – украінскі палітычны дзеяч, юрыст, гісторык, народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны.
Яшчэ адзін выбітны чалавек атрымае ўзнагароду непублічна. Ён ушанаваны Крыжам Свабоды — за асабісты грамадзянскі ўчынак, які стаў сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду, а таксама шматгадовае змаганне за дэмакратыю ў Беларусі.
@bajmedia