«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сайты тэлеканала Euronews, журналісцкіх праектаў EUvsDisinfo і «Рэзка»
Міністэрства інфармацыі Беларусі ўвечары 5 жніўня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У пералік забароненых да распаўсюду інтэрнэт-рэсурсаў уключылі Telegram-бот «БелаМедиа бот» (ідэнтыфікатар https://t.me/BelaMedia_Feedback_bot), афіляваны з Telegram-каналам Belamedia, які публікуе важныя навіны з усяго свету.
Рашэнне прызнаць гэты інтэрнэт-рэсурс «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 3 жніўня 2026 года суд Ленінскага раёна Гродна. Паводле інфармацыі, выкладзенай у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, той самы суд прыняў аналагічнае рашэнне і на наступны дзень.
Апрача яго, суд Ленінскага раёна Гродна 4 жніўня 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» яшчэ некалькі інтэрнэт-рэсурсаў:
- Instagram-акаўнт look.at.grodno (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/look.at.grodno), створаны для публікавання мясцовых навін. На яго падпісаны ўсяго 22 чалавекі.
- TikTok-акаўнт Look at Grodno (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@look.at.grodno), які мае больш за 7,5 тысяч падпісчыкаў і таксама распавядае пра навіны рэгіёна.
- Лагатып гэтых інтэрнэт-рэсурсаў, які, паводле апісання на сайце Міністэрства інфармацыі, уяўляе сабой «выяву аленя, якая ўзвышаецца над гарадскім краявідам, выкананую на зялёным фоне з выявамі зорак і месяца».
- Telegram-канал «СП/Стоп Пропаганда» (ідэнтыфікатар https://t.me/StopPropagandaPost) разам з лагатыпам у выглядзе далоні чорнага колеру, на якой размешчаны знак STOP на фоне круга тэкстурнага колеру і тэкст «PROPAGANDA»;
- Telegram-канал Telegraf SP (ідэнтыфікатар https://t.me/telegraf_SP);
- Telegram-канал sp_telegraf (ідэнтыфікатар https://t.me/sp_telegraf);
- Telegram-канал Ве1 (ідэнтыфікатар https://t.me/belarusssssssssss).
Гэтыя інтэрнэт-рэсурсы не абнаўляліся ўжо некалькі гадоў.
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі сайт EUvsDisinfo (ідэнтыфікатар https://euvsdisinfo.eu). Гэта інтэрнэт-рэсурс праекта Еўрапейскага Саюза, створаны ў 2015 годзе для выяўлення, аналізу і барацьбы з пракрамлёўскай дэзінфармацыяй і медыяманіпуляцыямі. Праект ажыццяўляе каманда экспертаў па камунікацыях, журналістыцы і даследаванні Расіі — аператыўная група East StratCom Task Force. Лічыць кантэнт гэтага рэсурсу «экстрэмісцкім» пастанавіў суд Ленінскага раёна Магілёва рашэннем ад 3 жніўня 2026 года.
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска 3 ліпеня 2026 года пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» акаўнт у Instagram з назвай «Честная газета. Самиздат.» (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/chestnajagazeta). Гэта навінавы анлайн-рэсурс, створаны для папулярызацыі аднайменнага самвыдатаўскага бюлетэня, які пачаў выходзіць падчас пратэстаў у 2020 годзе.
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі 4 інтэрнэт-рэсурсы, кантэнт якіх прызнаны «экстрэмісцкім» 3 жніўня 2026 года судом Ленінскага раёна Брэста:
- YouTube-канал «Горячая новость» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@горячая новость);
- акаўнт у Х «Горячая новость» (ідэнтыфікатар @22F2A1PZbXmqu1w);— YouTube-канал «1467» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@1467-g4r);
- суполка «Плохие новости» ў сацсетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар https://vk.com/plpnie_novosti_mc).
Гэта інтэрнэт-рэсурсы, якія асвятляюць навіны свету, падзеі вайны ва Украіне, беларускае палітычнае жыццё.
У адпаведнасці з рашэннем суда Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ад 4 жніўня 2026 года ў «экстрэмісцкі» спіс на сайце Міністэрства інфармацыі ўключылі сайт Euronews (ідэнтыфікатар https://www.euronews.com). Гэта афіцыйны вэб-рэсурс міжнароднага навінавага тэлеканала Euronews.
4 жніўня 2026 года суд Брэсцкага раёна прыняў рашэнне лічыць «экстрэмісцкімі матэрыяламі» старонкі навінавага праекта «Рэзка» ў Instagram (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/rezka_bl) і Threads (https://www.threads.com/@rezka_bl). «Рэзка» — гэта беларускі медыяпраект, який развіваецца ў сацыяльных сетках і пазіцыянуе сябе як пляцоўка для публікацыі «народных навін», інфармацыі на сацыяльна-бытавыя тэмы, рэальных жыццёвых гісторый.
@bajmedia