• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зін Pamyłka зноў узнагародзіць беларускіх навукоўцаў прэміяй «Бізон Гіґс»

    «Бізон Гіґс» — прэмія супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю. Першая прэмія ўручалася ў лютым 2025 года, аднак на наступную зіму яна не праводзілася. 

    бізон Гігса прэмія Волчак

    Міхаіл Волчак разам са статуэткай прэміі. Фота: Face­book

    «Маю добрую навіну. Другому «Бізону Гігса» быць. Першая прэмія адбылася ў пачатку 2025 году і была паспяховай. Таму вырашыў паўтарыць», — аб’явіў стваральнік зіна Pamył­ka Міхаіл Волчак.

    Ён нагадвае, што «Бізон Гігса» застаецца пакуль валанцёрскім праектам рэдакцыі зіна:

    «Хачу, каб ён прайшоў якасна і гэтым разам. Спатрэбіцца і праца з дадзенымі, і праца з прасоўваннем і графічныя задачы. Хто хоча ўпісацца як валанцёр і прысвяціць гэтай пачэснай справе свой час і досвед, можна да мяне пісаць у прыват. Таксама ў бліжэйшы час з’явіцца расклад прэміі».

    У першай прэміі сярод 6 намінантаў у адкрытым галасаванні перамог Максім Домніч, навуковец з галіны анкалогіі.

    Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Зміцер Фірага з галіны квантавай хіміі і фармацэўтыкі і Юлія Сандамірская з галіны робататэхнікі і штучнага інтэлекту.

    Зін Pamył­ka вызначыўся з пераможцам навуковай прэміі

    Улетку 2024 года галоўная камунікатарка выдання Святлана Волчак тлумачыла ў інтэрв’ю БАЖ, што прэмію жартам назвалі «Бізон Гіґс»: «Па аналогіі з базонам Хігса — часціцай, дзякуючы якой іншыя часціцы набываюць масу. Таму і назвалі бізонам – гэта адсылка да беларускага зубра. Мы падгледзелі, што ў беларускіх пісьменнікаў, у іншых творчых суполках існуюць свае ўзнагароды, а навукоўцы нічога падобнага не маюць».

    Што такое Палескі калайдэр і што за звер «Бізон Гіґс»? Гутарка з камунікатаркай Pamył­ka

    «Вырашылі зрабіць прэмію народнай: прызавы фонд будзе збірацца праз краўндфандзінг, а людзі змогуць абіраць пераможцу галасаваннем. Мы не хочам зацыклівацца на вузкім коле вельмі разумных людзей, якія выбіраюць іншых разумных людзей, — казала Святлана Волчак. — Кожны чалавек зможа намінаваць на прэмію любога навукоўца, але для таго два чалавекі павінны пацвердзіць, што канкрэтна робіць навуковец і чаго ён дабіўся. То-бок, дастаткова групы з трох чалавек, каб намінаваць на прэмію любога іншага. А паколькі ўсё ж намінанты будуць вызначацца галасаваннем, то самыя неадэкватныя варыянты будуць адсейваццца».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.