• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўнеслі два інтэрнэт-рэсурсы з навінамі Гомельшчыны і яшчэ адзін – з навінамі Беларусі і свету

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 23 верасня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўнеслі два інтэрнэт-рэсурсы з навінамі Гомельшчыны

    У яго ўнеслі два інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы з навінамі Гомельскай вобласці. Гэта старонка ў Tik­Tok з назвай «НОВОСТИ ГОМЕЛЯ И НЕ ТОЛЬКО» (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@novost_gomel) і старонка ў Insta­gram з назвай novosti home1 (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/novosti_homel). Кантэнт гэтых інтэрнэт-рэсурсаў 21 верасня 2026 года прызнаў «экстрэмісцкімі» суд Чыгуначнага раёна Гомеля.

    На абедзвюх старонках публікуюцца матэрыялы пра навіны жыцця Гомеля і вобласці, у тым ліку пра камунальныя праблемы, аварыі і іншыя здарэнні.

    Гэтаксама 21 верасня 2026 года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» Insta­gram-акаўнт з назвай hut­ka news (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/hutka_news). «Самыя хуткія навіны Беларусі і ўсяго свету», — так гаворыцца ў апісанні гэтага інтэрнэт-рэсурсу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.