
«Мы з вамі неаднаразова разьбіралі і казалі ў вашай адной з праграм наконт Threads. На сёньняшні момант гэта сапраўды пагроза бясьпецы. Чаму? Таму што многія людзі ўвогуле не разумеюць гэтую сацыяльную сетку. У Threads, згодна з апошнімі дасьледаваньнямі, у асноўным узроставая катэгорыя ідзе 30–40 гадоў. Гэта найбольш актыўная катэгорыя, якая таксама хоча быць у трэндзе», — сказала Натальля Сахарчук ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ.
Паводле яе, усе зразумелі толькі тое, што дастаткова напісаць нейкае паведамленьне ў Threads, напрыклад, аб тым, што «не спадабалася, якія прадукты на паліцах, не спадабалася, як паглядзеў супрацоўнік ДАІ».
«У нас адразу ўсё разьмяшчаюць у сацыяльных сетках. Ёсьць адна залатое правіла Калі вы маеце зьвесткі аб злачынстве або аб яго падрыхтоўцы, або вы сапраўды ведаеце аб парушэньні, у прыватнасьці, правілаў дарожнага руху, у вас ёсьць такое відэа, валодайце, калі ласка. Ёсьць чат-бот, ёсьць супрацоўнікі міліцыі, ёсьць тэлефон 102. Але не, на жаль, усе хочуць сябе раскруціць. Усе забываюцца на элемэнтарнае правіла: за ўсё свае словы патрэбна адказваць», — заявіла яна.
Прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведаміла, што падчас маніторынгу неаднаразова выяўлялі такія публікацыі, за якія людзей прыцягвалі да адмністрацыйнай адказнасьці. «А я хачу сказаць, што можна быць прыцягнутым ня толькі да адміністрацыйнай адказнасьці, але да крымінальнай. Таму што варта думаць галавой, што вы разьмяшчаеце ў любой з сацыяльных сетак, таму што наступствы не прымусяць чакаць», — папярэдзіла яна.
«Закон для ўсіх аднолькавы. Проста хацелася б нагадаць усім нашым тэлеглядачам, што супрацоўнікі міліцыі працуюць 24 на 7. І гэтак сама 24 на 7 яны праводзяць маніторынг інтэрнэт-прасторы. Прычым мы практычна прысутныя паўсюль. І бачым, дзе што пішуць, як пішуць. І, вядома ж, калі гэта сапраўды інфармацыя, на якую варта рэагаваць, рэагаваньне адбываецца імгненна», — сказала Натальля Сахарчук.
Што папярэднічала
У Беларусі дзейнічае палітычная цэнзура, якая стала больш жорсткай пасьля агульнанацыянальных пратэстаў супраць сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. У краіне цалкам зьнішчана свабода слова і выказваньняў. Усе незалежныя грамадзка-палітычныя мэдыя былі абвешчаныя «экстрэмісцкімі» і выціснутыя за мяжу. Незалежная журналістыка і яе спажываньне былі крыміналізаваныя. Дзясяткі беларускіх журналістаў і блогераў, сотні тых, хто чытаў незалежныя мэдыя, сталі палітычнымі вязьнямі, правялі гады за кратамі.
Соцсеть без «экстремистов». Начал работу «белорусский ответ» Instagram — кто там зарегистрировался
Да крымінальнай адказнасьці прыцягваюць за камэнтары ў сацыяльных сетках. Найбольш паказальнай сталі справа Андрэя Зельцара. Пасьля гібелі супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка пры ўварваньні сілавікоў у кватэру 31-гадовага ІТ-спэцыяліста Андрэя Зельцара, якога ў выніку застрэлілі, масава прыцягвалі да адказнасьці грамадзян за рэакцыю ў сацыяльных сетках на падзею. У суды накіравалі справы супраць 57 грамадзян, якія пісалі камэнтары на адрас загінулага сілавіка і дзяржаўных органаў.
У Беларусі ў 2021 годзе завяршылі стварэньне Рэспубліканскай сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі, якая аб’яднала дзясяткі тысяч камэраў па ўсёй краіне. Сыстэма мае функцыю відэаналітыкі.