22 кастрычніка ў Вільні адкрыецца выстава PhotoArtDoc-26
У Віленскім доме фатаграфіі (Vilniaus fotografijos namai) пройдзе адкрыццё выставы лепшых праектаў hotoArtDoc 2026. Гасцей чакаюць 22 кастрычніка а 18:30. Падчас імпрэзы арганізатары прэзентуюць альбом фестывалю.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена 6 праектаў, якія выбрала журы. Сёлета тэмай конкурсу была Трансфармацыя (намінацыя «Пераход як стан»).
Фатографам і мастакам, якія працуюць з фатаграфіяй, было прапанава адкрытае поле для інтэрпрэтацый: ад асабістага і цялеснага вопыту да даследавання сацыяльных, культурных і палітычных трансфармацый. Галоўнае правіла для ўдзельнікаў — за аснову браць фатаграфію. А далей аўтары мелі магчымасць ыкарыстоўваць мантаж, калаж, мультыэкспазіцыю і іншыя метады пераўтварэння малюнкаў.
Што паглядзець?
Закрытая намінацыя:
- Яна Нізаўцава (Беларусь / Польшча) / Hands Are Freezing
- Паліна Турко (Беларусь / Польшча) / Stolbtsy: An Anomalous Tourist Guide
Адкрытая намінацыя:
▪️ Яўген Гаркуша (Украіна / Іспанія) / Sorry, Something Went Wrong
▪️ Паліна Турко (Беларусь / Польшча) / CACNER
▪️ Барт Урбанскі (Польшча / Шатландыя) / Solar Recordings of Phone Calls with Family, Friends and Scammers
▪️ Марыя-Дэніз Дзясіма (Грэцыя / Швейцарыя) / The Inevitable Anguish of Desire
Сяргей Міхаленка: Беларуская фатаграфія не памерла, яна проста замерла на час
Пра PhotoArtDoc
PhotoArtDoc — гэта фестываль фатаграфіі з тэматыкай на стыку дакументалістыкі і мастацтва. Такая фатаграфія заклікана не толькі фіксаваць рэчаіснасць, але і адчыняе перад аўтарамі шырокія магчымасці ў даследаванні і інтэрпрэтацыі падзей, з’яў і тэндэнцый у сучасным грамадстве. На сённяшні дзень — гэта адна з найбольш запатрабаваных сфер у фатаграфіі, да якой звяртаюцца аўтары па ўсім свеце ў спробах асэнсаваць рэальнасць.
Фестываль быў ініцыяваны супольнасцю беларускіх фатографаў і адбыўся ўпершыню ў 2024 годзе.
@bajmedia