• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі спыняецца штомесячны выхад літаратурных часопісаў. Адзінай спецыялізаванай газеты таксама больш не будзе

    На дадзены момант у Беларусі выходзяць тры дзяржаўныя літаратурныя часопісы («Полымя», «Неман» і «Маладосць»), а таксама спецыялізаваная газета «Літаратура і мастацтва». У 2027 годзе ў ранейшым выглядзе яны выходзіць не будуць. Пра гэта сведчыць каталог, апублікаваны на сайце «Белпошты».

    «Літаратура і мастацтва»

    «Літаратура і мастацтва» за 12 верасня 2014 года. Фота: be.wikipedia.org

    Згодна з інфармацыяй каталога, прадугледжаны выхад газеты «Звязда» з дадаткамі «Мясцовае самакiраванне» і «Літаратура і мастацтва». Такім чынам, гэтая газета, якая выходзіць з 1932 года, спыняе існаванне як самастойнае СМІ.

    Згодна з каталогам часопісы «Полымя», «Неман» і «Маладосць» будуць выходзіць некалькі разоў на год (у першым паўгоддзі — у лютым і красавіку). На дадзены момант яны публікуюцца кожны месяц, 12 разоў на год. Выходзяць яны, адпаведна, з 1922, 1945 і 1953 гадоў.

    Крытык vs Блогер: Хто фармуе культурны парадак дня сучаснай Беларусі?

    У гэтых выданнях публікаваліся класікі беларускай літаратуры. Закрыццё або скарачэнне частаты публікацый гэтых СМІ адмоўна паўплывае на літаратурны працэс.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.