• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр журналіст «Хартыі-97» Канстанцін Іваноў

    Журналіст Канстанцін Іваноў пайшоў з жыцця пасля цяжкай хваробы. Пра гэта паведаміла ў Face­book яго калега, галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна.

    Памёр журналіст «Хартыі-97» Канстанцін Іваноў

    Канстанцін Іваноў. Крыніца фота: Face­book Наталлі Радзінай

    «У нас бяда. Пасля цяжкай хваробы не стала журналіста сайта charter97.org Канстанціна Іванова. Яму было ўсяго 40 гадоў», — напісала Наталля Радзіна.

    У 2000‑х гадах Канстанцін Іваноў быў актывістам руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Віцебску. Падчас акцый пратэсту яго неаднаразова затрымлівалі сілавікі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Канстанцін пераехаў у Польшчу і працаваў журналістам сайта «Хартыя-97».

    «Косця быў добрым і чулым чалавекам, заўсёды гатовым прыйсці на дапамогу. Ён умеў радавацца жыццю і горача любіў Беларусь. Мы страцілі не проста калегу, а сябра. Нам заўсёды будзе яго не хапаць» — дадала Наталля Радзіна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.