• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарм уключыў Instagram-старонкі DzikMedia, «Беларускае Радыё Рацыя» і Ганны Красулінай

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 23 кастрычніка чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Радыё Рацыя ў экстрэмісцкім спісе РБ

    Фота: Беларускае Радыё Рацыя

    У спіс у ліку іншых беларускія ўлады ўключылі старонку ў Insta­gram пад назвай Dzik­Me­dia (ідэнтыфікатар @media_dzik). Гэты інтэрнэт-рэсурс пазіцыянуе сябе як незалежнае медыя для беларусаў, у тым ліку вымушаных палітэмігрантаў, які воляю лёсу апынуліся ў Польшчы — у Беластоку і Варшаве.

    22 кастрычніка 2026 года гэтую Insta­gram-старонку прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска.

    Таксама ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі старонку «Беларускае Радыё Рацыя» ў Insta­gram (ідэнтыфікатар @racyja). Гэтую  старонку 22 кастрычніка 2026 года прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» той самы суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска.

    «Беларускае Радыё Рацыя» — гэта незалежнае беларускае медыя з Падляшша, якое ў радыёфармаце асвятляе навіны Беласточчыны і Беларусі. 16 студзеня 2024 года адпаведным рашэннем КДБ «Беларускае Радыё Рацыя» было прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем». За супрацоўніцтва з ім у Беларусі заводзяць крымінальныя справы.

    Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 22 кастрычніка 2026 года пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» і кантэнт старонкі ў Insta­gram пад назвай Anna Kra­suli­na (ідэнтыфікатар @hanna.krasulina). Ганна Красуліна — палітычная актывістка і прэс-сакратар лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай. Жыве ў вымушанай эміграцыі. 1 ліпеня 2024 года Мінскі абласны суд у межах завочнага судовага працэсу па «справе аналітыкаў Святланы Ціханоўскай» прысудзіў ёй 11 гадоў пазбаўлення волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.