Прэс-службу Ватыкана ўпершыню ўзначаліла жанчына
Служба камунікацый Ватыкана ўпершыню ў гісторыі будзе працаваць пад кіраўніцтвам жанчыны. 1 лістапада на пасаду прэфекта Дыкастэрыі па камунікацыях уступіла журналістка Марыя Мансерат Альварада.

Марыя Мансерат Альварада з Папам Львом XIV. Фота: EWTN
Яе афіцыйны тытул — «прэфект», бо ў дзяржаве Ватыкан не выкарыстоўваюцца гендарна-нейтральныя фармулёўкі. Прызначэнне адбылося 2 чэрвеня 2026 года ў сувязі з чаканым выхадам на пенсію папярэдняга кіраўніка камунікацый Паола Руфіні.
Марыя Мансерат Альварада нарадзілася ў Мехіка, ёй 39 гадоў. Раней яна працавала журналісткай у каталіцкай медыясетцы EWTN. З 2023 года займала пасаду прэзідэнткі і галоўнай аперацыйнай дырэктаркі EWTN News — навінавага падраздзялення Eternal Word Television Network.
Зараз пад кіраўніцтвам Альварада апынуліся Радыё Ватыкана, кніжнае выдавецтва, друкарня, аддзел відэа і фота, інтэрнэт-рэсурсы і прэс-служба Святога Пасаду — усяго больш за 500 супрацоўнікаў.
Каментуючы прызначэнне, журналістка адзначыла, што яно стала для яе нечаканасцю. Яна выказала гатоўнасць і «шчырае жаданне служыць Святому Айцу на пачатку яго пантыфікату».
@bajmedia