• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэс-службу Ватыкана ўпершыню ўзначаліла жанчына

    Служба камунікацый Ватыкана ўпершыню ў гісторыі будзе працаваць пад кіраўніцтвам жанчыны. 1 лістапада на пасаду прэфекта Дыкастэрыі па камунікацыях уступіла журналістка Марыя Мансерат Альварада.

    Прэс-службу Ватыкана ўпершыню ўзначаліла жанчына

    Марыя Мансерат Альварада з Папам Львом XIV. Фота: EWTN

    Яе афіцыйны тытул — «прэфект», бо ў дзяржаве Ватыкан не выкарыстоўваюцца гендарна-нейтральныя фармулёўкі. Прызначэнне адбылося 2 чэрвеня 2026 года ў сувязі з чаканым выхадам на пенсію папярэдняга кіраўніка камунікацый Паола Руфіні. 

    Марыя Мансерат Альварада нарадзілася ў Мехіка, ёй 39 гадоў. Раней яна працавала журналісткай у каталіцкай медыясетцы EWTN. З 2023 года займала пасаду прэзідэнткі і галоўнай аперацыйнай дырэктаркі EWTN News — навінавага падраздзялення Eter­nal Word Tele­vi­sion Net­work.

    Зараз пад кіраўніцтвам Альварада апынуліся Радыё Ватыкана, кніжнае выдавецтва, друкарня, аддзел відэа і фота, інтэрнэт-рэсурсы і прэс-служба Святога Пасаду — усяго больш за 500 супрацоўнікаў.

    Каментуючы прызначэнне, журналістка адзначыла, што яно стала для яе нечаканасцю. Яна выказала гатоўнасць і «шчырае жаданне служыць Святому Айцу на пачатку яго пантыфікату».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.