• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе

    Хлопца палічылі датычным да суполкі «Да зораў».

    сыну прапагандыста «Спутніка» Малашэнкава прысудзілі 4 гады калоніі

    Сямён Малашэнкаў, фота з яго інстаграма

    Культурніцкая суполка «Да зораў» спрабавала афіцыйна арганізоўваць у Беларусі культурныя падзеі кшталту імпрэз і канцэртаў і, як сцвярджаецца, мела замежнае фінансаванне. 17 снежня 2025 года ініцыятыву «Да зораў» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Тата Сямёна Васіль Малашэнкаў — ураджэнец Кемерава. У Беларусь ён прыехаў у 2004 годзе, а ў наступным годзе ў яго нарадзіўся Сямён.

    Малашэнкаў-старэйшы працаваў у розных дзяржаўных СМІ (каля сямі гадоў — у агенцтве БелТА), а таксама супрацоўнічаў (і супрацоўнічае) са Sput­nik і МІА «Россия сегодня». Ён прыхільнік рускага свету і «традыцыйных каштоўнасцяў», актыўны абаронца РПЦ. 

    Сын жа, у адрозненне ад бацькі, зараджаны на беларушчыну, як згадваў ягоны знаёмы, блогер Усяслаў Пашкевіч.

    «Беларуская культура была для яго ўсім. Гэта было фенаменальна: такое ўражанне, што ён нарадзіўся са словам «Беларусь» на вуснах. Ён стараўся ніводнай падзеі не прапускаць: выставы, івенты, канцэрты. Зараджаны на беларушчыну максімальна. Не на мінуўшчыну — яго сучасная культура была цікавая ва ўсіх яе праявах, годная музыка. Ён спрабаваў стварыць ютуб-канал. Ён максімальна насалоджваўся тым, што робіць».

    З інфармацыі «Нашай Нівы», Сямёна затрымалі 27 лістапада 2025 года. Усе яго старонкі ў сацсетках і на інтэрнэт-платформах зніклі, усё, што ён ствараў, недаступнае.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.