• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аднавіў працу сайт газеты дыяспары ў ЗША «Беларус»

    Ранейшы сайт не абнаўляўся з восені 2024 года.

    Аднавіў працу сайт газеты дыяспары ў ЗША «Беларус»

    Выява: belarus-news.us

    Аднавіў працу сайт газета беларускай дыяспары ў Амерыцы «Беларус». Ён даступны па адрасе belarus-news.us.

    Адказны рэдактар сайта — дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША, дырэктарка Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў Мінску (1983—1992), экс-старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Ганна Сурмач.

    «Інфармацыя, якая захоўвалася ў рэдакцыйным партфелі за той час, калі не працаваў сайт, не будзе страчанаю, усё будзе ўключана ў наступны другі нумар «Гадавіка» газеты, які будзе ахопліваць падзеі ад жніўня 2023 года да пачатку кастрычніка 2025 года. На гэтым новым сайце газеты вы можаце знайсці інфармацыі пра беларускае жыццё ў ЗША і Канадзе ад кастрычніка 2025 года», — абяцаюць аўтары.

    Газета «Беларус» была заснаваная ў 1950 годзе ў Нью-Ёрку паваеннай дыяспарай, прадстаўнікамі Беларуска-амерыканскага задзіночання. Першы нумар выйшаў 20 верасня 1950 года і быў агульным не толькі для беларусаў ЗША, але і Канады, а пасля спынення выхаду ў Мюнхене ў 1968 годзе газеты «Бацькаўшчына», агульным для беларусаў у Еўропе і Аўстраліі.

    Яе рэдактарамі былі Леанід Галяк, Лявон Савёнак, Міхась Міцкевіч, Наталля Арсеннева, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Вітаўт Кіпель, Янка Запруднік, Марат Клакоцкі. Ганна Сурмач была рэдактаркай папяровага выдання з 2010 года.

    З пачатку 2000‑х быў сайт «Беларуса», а з 2002 года стараннямі Марата Клакоцкага выдаецца літаратурны альманах «Беларус».

    “Для медыярэсурсу ахвяруем сваім вольным часам”: у ЗША з’явіўся новы сайт для беларусаў Паўночнай Амерыкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.