• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Даклад БАЖ і JFJ: у 2023–2024 гадах адбылося 759 атак на беларускіх журналістаў

    Фонд Jus­tice for jour­nal­ists і Беларуская асацыяцыя журналістаў апублікавалі сумесны даклад «Напады на работнікаў СМІ ў Беларусі ў 2023–2024 гадах». Поўны тэкст дакумента можна прачытаць тут.

    Даклад БАЖ і JFJ: у 2023-2024 гадах адбылося 759 атак на журналістаў

    Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі журналістамі. Лукішская турма, Вільня, 3 траўня 2024 года. Фота: БАЖ

    Агульныя высновы

    Даследчыкі прааналізавалі 759 атак/пагроз у адносінах да прафесійных і грамадзянскіх медыяў і рэдакцый традыцыйных і анлайн-СМІ.

    Рэжым выкарыстоўвае юрыдычныя і эканамічныя рычагі для пераследу медыяў і журналістаў. Цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 41 медыйшчык (па стане на канец 2024 года такіх было 45 чалавек).

    Так званыя «пакаянныя відэа», у якіх рэпарцёры пад ціскам і пагрозамі прызнаюць сваю «віну» і просяць прабачэння ў сілавікоў, сталі шырока практыкавацца беларускімі спецслужбамі і прапагандай з 2021 года.

    З канца 2023 года беларуская ўлада забірае ў незалежных медыяў лакальныя інтэрнэт-дамены, што прыводзіць да страты аўдыторыі.

    Даследчыкі спасылаюцца на лічбы БАЖ, паводле якіх з 2020 года каля 400 журналістаў пакінулі Беларусь, а астатнія, якія засталіся ў краіне, працуюць у падполлі або сышлі з прафесіі.

    Беларусь – самая небяспечная краіна для журналістаў у Еўропе

    Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» у сваім штогадовым дакладзе за 2024 год паставіла Беларусь на чацвёртае месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў: яна заняла 167 месца са 180 краін. Беларусь лічыцца самай небяспечнай краінай для медыйшчыкаў у Еўропе.

    Беларускі рэжым не дае спакою нават рэпарцёрам у выгнанні, узбуджаючы супраць іх так званыя «особые производства».

    З 2020 года Мінінфарм унёс у рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў 6 565 акаўнтаў, прычым 2 тысячы ўнесеныя ў чорны спіс ужо ў 2024 годзе.

    Доступ да гэтых рэсурсаў блакуецца на тэрыторыі Беларусі, а за іх распаўсюджванне прадугледжаная адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

    Забіранне даменаў .by, якое арганізавалі ўлады, прыводзіць да страты аўдыторыі незалежных медыяў і да пагаршэння іх пазіцый у пошукавых сістэмах.

    Хто атакуе журналістаў?

    Практычна ўсе інцыдэнты супраць работнікаў медыяў ініцыявалі ўлады. 96% усіх зафіксаваных інцыдэнтаў адбываліся праз судовы і/ці эканамічны ціск. У 2017–2020 гадах колькасць такіх атак складала 83–85%, а ў 2021–2022 гадах гэты паказчык вырас да 94%.

    Адначасова колькасць фізічных атак і пагроз, якая дасягнула свайго піка ў 2020 годзе (96 выпадкаў), рэзка скарацілася.

    Але не таму, што сітуацыя з фізічнай бяспекай у краіне палепшылася, а таму, што колькасць журналістаў у краіне і на волі значна скарацілася.

    Jus­tice for jour­nal­ists канстатуе, што ў ходзе маніторынга зафіксаваныя не ўсе інцыдэнты. Многія журналісты маўчаць пра факты пераследу, баючыся выклікаць агонь на сваіх сваякоў з боку спецслужбаў. А з іншага боку, часам на агульным фоне рэпрэсіяў журналісты лічаць факты ціску на іх нязначнымі.

    Але 31 снежня 2024 года БАЖ надрукаваў даследаванне «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара», у якім прынялі ўдзел 211 журналістаў.

    Вось як выглядае пералік праблем, з якімі сутыкаюцца журналісты: верагоднасць пераследу мяне альбо маіх родных за маю прафесійную дзейнасць — 67,3%, нізкі заробак, недахоп сродкаў у нашым медыя — 62%, перагружанасць працай — 40%, недахоп камунікацыі з калегамі — 34%, адсутнасць адпаведнай мне працы — 32%, цэнзура і самацэнзура — 27%.

    Фізічныя напады і пагрозы жыццю, здароўю і свабодзе

    Зніжэнне колькасці фізічных нападаў на журналістаў у 2023–2024 гадах звязана не з паляпшэннем сітуацыі з бяспекай журналістаў, а наадварот, з пагаршэннем умоў іх працы з‑за ціску сілавікоў. Гэта прывяло да вымушанага ад’езду за мяжу большасці работнікаў СМІ і сыходу з прафессіі. Ва ўсіх зафіксаваных выпадках фізічнага гвалту агрэсарамі выступалі прадстаўнікі органаў улады.

    Так, 7 траўня 2023 года ў Віцебскай папраўчай калоніі №3 памёр 61-гадовы блогер з Пінска Мікалай Клімовіч. За паўгода да гэтага яго асудзілі на год пазбаўлення волі па палітычным артыкуле (знявага прэзідэнта РБ) за публікацыю карыкатуры на Лукашэнку.

    Нефізічныя атакі і пагрозы і кібератакі

    У 2023–2024 гадах працягвалася практыка траўлі і пагроз на адрас журналістаў і іхніх сваякоў, а таксама шырока выкарыстоўваліся «пакаянныя відэа». На відэа сілавікі прымушалі затрыманых прызнавацца ў неіснуючых «злачынствах» і паказвалі гэтыя ролікі па дзяржаўным тэлебачанні ці размяшчалі іх у Telegram-каналах, звязаных з сілавымі структурамі.

     

    96% усіх зафіксаваных інцыдэнтаў адбываліся праз судовы і/ці эканамічны ціск. Рэзкі рост крымінальных спраў выклікалі артыкулы «экстрэмізм», «распальванне варожасці», «дзяржаўная здрада», «заклікі да звяржэння канстытуцыйнага ладу» і «рэабілітацыя нацызму».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.