• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы прызналі Яніну Пазняк палітычнай зняволенай

    Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі заявілі аб прызнанні дачкі журналіста Кірыла Пазняка палітычнай зняволенай. 20-гадовай Яніне прад’яўленае абвінавачанне ва ўзаемадзеянні з «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Яніна Пазняк

    Яніна Пазняк. Фота: з асабістага архіва

    Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

    Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што крымінальны пераслед і пазбаўленне волі за дзеянні, звязаныя з правамернай рэалізацыяй свабоды выказвання меркаванняў, з’яўляюцца інструментам абмежавання распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне, падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці і іншадумства.

    Антыэкстрэмісцкае заканадаўства выкарыстоўваецца ўладамі Беларусі ў мэтах палітычных рэпрэсій. МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаўнай палітыцы. Экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя і 49 СМІ і медыя-арганізацый. Гэта адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх супрацоўнікаў, удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на свабоду асацыяцый і свабоду выказвання меркаванняў. 

    4 верасня 2025 года «экстрэмісцкім фармаваннем» абвешчаны YouTube-канал «Платформа 375», а журналіст Кірыл Пазняк, які ў адпаведным рашэнні КДБ названы «арганізатарам» гэтага «фармавання», – затрыманы і змешчаны пад варту па крымінальнай справе (17 верасня 2025 года Кірыл Пазняк прызнаны палітычным зняволеным).

    У той жа дзень, 4 верасня, затрыманая і 20-гадовая дачка Кірыла Пазняка – Яніна Пазняк. Яна таксама змешчаная пад варту, і ёй прад’яўленае абвінавачанне ва ўзаемадзеянні з «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Выкладзенае вышэй дае падставы сцвярджаць, што крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.

    На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 Кіраўніцтва аб вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай і патрабуем:

    • неадкладнага вызваліць Яніну Пазняк і спыніць ў дачыненні да яе крымінальны пераслед;
    • адмовіцца ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання і іншыя правы і свабоды;
    • неадкладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных.

     

    Спіс арганізацый, якія падпісалі заяву:

    Беларуская асацыяцыя журналістаў
    Прававая ініцыятыва
    Праваабарончы цэнтр «Вясна»
    Беларускі ПЭН
    Беларускі Хельсінкскі камітэт
    Lawtrend
    Беларускі дом правоў чалавек імя Барыса Звозскава

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці