• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У дзень народзінаў Людмілы Чэкінай «Рэпарцёры без межаў» патрабуюць яе вызвалення

    Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) заклікала беларускія ўлады вызваліць палітзняволеную медыямэнэджарку Людмілу Чэкіну. RSF апублікавала заяву ў дзень народзінаў Чэкінай, 13 ліпеня. Сёлета генеральная дырэктарка TUT.BY сустракае народзіны за кратамі шосты раз запар.

    Людміла Чэкіна. Фота:  realt.by

    «Людміла Чэкіна, генеральная дырэктарка цяпер ужо закрытага незалежнага выдання TUT.BY, сустракае чарговы дзень нараджэння за кратамі. Асуджаная, у прыватнасці, паводле абвінавачання ў дзеяннях, накіраваных супраць нацыянальнай бяспекі, яна з’яўляецца адной з ахвяр злоўжывання крымінальным пераследам з мэтай прымусіць журналістаў маўчаць, пра што гаворыцца ў апошняй справаздачы RSF. Яна павінна быць вызваленая», — заявілі ў RSF.

    Справа Людмілы Чэкінай

    Людмілу Чэкіну затрымалі 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць «Тут Бай Медыя» па абвінавачанні нібыта ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкулв 243 Крымінальнага кодэкса).

    У офісе кампаніі, у кватэрах шэрагу супрацоўнікаў былі ператрусы. Сілавікі затрымалі 15 чалавек: акрамя гендырэктаркі, галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву, а таксама журналістаў, юрыстаў, бухгалтараў і іншых профільных спецыялістаў.

    Следства доўжылася каля 20 месяцаў, увесь гэты час Людміла Чэкіна і Марына Золатава заставаліся ў СІЗА № 1 Мінска. Іншых фігурантаў цягам гэтага часу выпусцілі пад падпіскі аб нявыездзе і неразгалошванні ды асабовыя фінансавыя паручальніцтвы.

    Людмілу Чэкіну ў выніку абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў:

    • часткі 2 артыкула 243 КК (ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры);
    • часкті 3 артыкула 130 КК (арганізацыя наўмысных дзеянняў, скіраваных на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці, учыненых групай асобаў і якія пацягнулі цяжкія наступствы);
    • часткі 3 артыкула 361 КК (кіраўніцтва заклікамі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненае з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт).

    17 сакавіка 2023 года суддзя Валянціна Зянкевіч агучыла рашэнне суда: Людміле Чэкінай і Марыне Золатавай прызначылі па 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

    У кастрычніку 2022 года Камітэт дзяржбяспекі РБ ўключыў Людмілу Чэкіну і Марыну Золатаву ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

    У снежні 2025 года Марыну Золатаву вызвалілі і дэпартавалі з Беларусі ў выніку перамоваў прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з афіцыйным Мінскам. Людміла Чэкіна дагэтуль застаецца ў зняволенні, яна адбывае пакаранне ў Гомельскай жаночай калоніі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Аб рашэнні Праўлення БАЖ ад 25 жніўня 2026 года 25 жніўня 2026 адбылося пасяджэнне Праўлення БАЖ, на якім разглядаліся выкананне рашэння Праўлення БАЖ ад 23 снежня 2025 года па справе Барыса Гарэцкага, а таксама праект Гендарнай палітыкі БАЖ.
    26.08.2026
    Акцэнты

    Мониторинг пророссийской пропаганды в государственных телевизионных СМИ Беларуси. Январь – февраль 2026

    Основная цель мониторинга – определить и зафиксировать наличие, объем, содержание и форму пророссийской пропаганды, в том числе антизападной и антиукраинской пропаганды и интеграционной риторики, в ведущих белорусских государственных телевизионных СМИ.
    14.07.2026

    «Рэпрэсіі ў дачыненні працаўнікоў СМІ ўзмацніліся на фоне вызвалення іншых асоб». Справаздача ААН аб правах чалавека ў Беларусі

    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.