• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне новае кіраўніцтва суполкі ГА “БАЖ”

    На справаздачна-выбарчым сходзе гродзенскай суполкі  ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, які адбыўся 27 сакавіка, абранае новае кіраўніцтва.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/29186567_920202348145837_2965450115004760064_n.jpg

    Старшынёй суполкі стала маладая журналістка Вольга Корсун. Яе намесніцамі – журналістка Hrodna.life Ірына Новік і Алена Раўбецкая, рэдактарка зачыненай ўладамі газеты «Биржа Информации».

    Журналісты заслухалі справаздачу былой кіраўніцы гродзенскай суполкі Юліі Катаржырскай і прызналі яе працу задавальняючай. На думку Юліі Катаржынскай, самымі адметнымі падзеямі ў жыцці суполкі сталі “БАЖынкі” ў 2016 годзе, стварэнне праекта Hrod­na­Me­di­a­Room, а таксама удзел у “Эстафеце добрых спраў”, якую ГА “БАЖ” ладзіла ў 2017 годзе.

    На сход гродзенскіх БАЖаўцаў прыязджаў кіраўнік журналісцкай арганізацыі Андрэй Бастунец і яго намесніца Аліна Суравец. Яны адзначылі поспехі  гродзенскіх журналістаў у развіцці гродзенскай суполкі.

    На сходзе гродзенцы вылучылі дэлегатаў на Х з’езд ГА “БАЖ”: Вольгу Корсун, Алену Раўбецкую, Ірыну Новік і Віктара Парфёненку.

    Гродзенскія журналісты абмеркавалі планы дзейнасці ў 2018 годзе і вырашылі сабрацца разам пасля красавіцкага з’езду ГА «БАЖ».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Мониторинг пророссийской пропаганды в государственных телевизионных СМИ Беларуси. Январь – февраль 2026

    Основная цель мониторинга – определить и зафиксировать наличие, объем, содержание и форму пророссийской пропаганды, в том числе антизападной и антиукраинской пропаганды и интеграционной риторики, в ведущих белорусских государственных телевизионных СМИ.
    14.07.2026
    Акцэнты

    «Рэпрэсіі ў дачыненні працаўнікоў СМІ ўзмацніліся на фоне вызвалення іншых асоб». Справаздача ААН аб правах чалавека ў Беларусі

    ААН апублікавала справаздачу Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб палажэнні ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілса Муйжніекса. БАЖ вылучыў з яе галоўнае, што датычыць сітуацыі беларускіх журналістаў.
    08.07.2026

    «Рэпарцёры без межаў» патрабуюць вызвалення журналіста Кірыла Пазняка і яго дачкі Яніны

    30.06.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.