• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»

    Васьміхвілінныя ролікі выходзяць у эфіры «Белсата» і на ютубе.

    Палітычны журналіст Віталь Цыганкоў стаў вядучым новай аналітычнай рубрыкі на «Белсаце». Праект называецца «Цыганкоў. Высновы».

    «Я выбіраю нейкую тэму і спрабую яе прааналізаваць, асвятліць, раскрыць, палемічна выказаць сваё стаўленне. І потым у жывым эфіры вечаровай «Студыі Белсат» 8 хвілін расказваю гледачам пра свае высновы. Чаму 8 хвілін? Бо гэта мінімум, які патрабуюць пэўныя фарматы і алгарытмы Ютуба. Але я разумею, што 8 хвілін слухаць аднаго чалавека нармальнаму гледачу немагчыма, таму для разрадкі і ўзмацнення эфекту нейкіх сваіх тэзісаў устаўляю ў праграму відэафрагментыкі, мемы з мас-культуры», — патлумачыў Цыганкоў.

    Першы выпуск быў прысвечаны прапагандзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.