• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Belarus Tomorrow шукае беларускіх экспертаў для ўдзелу ў новых медыяпраектах

    Стрымінгавая платформа Belarus Tomor­row шукае беларускіх экспертаў і экспертак для ўдзелу ў новых дыскусійных фарматах. Пра гэта паведаміў галоўны менэджэр платформы Аляксей Дзікавіцкі на сваёй старонцы ў Face­book.

    Belarus Tomorrow шукае беларускіх экспертаў

    Фота: pexels.com

    «Belarus Tomor­row актыўна працуе над некалькі тэлефарматамі, якія з часам паспрабуем запусціць у сябе ці ў нашых партнёраў. Калі ў двух словах, гаворка пра стварэнне пляцовак дзеля шырокага, з удзелам групаў па 4–5‑6 экспертаў, абмеркавання не толькі бягучых праблемаў, але і стратэгічных пытанняў, якія тычацца палітыкі і геапалітыкі, эканомікі, культуры і гэтак далей», — піша Аляксей Дзікавіцкі.

    Зараз шукаюць беларускіх экспертаў і экспертак, якія маюць адпаведныя кваліфікацыі, але дагэтуль з розных прычынаў не выступалі або рэдка выступалі ў СМІ.

    Аляксей Дзікавіцкі тлумачыць, што  платформа імкнецца даць пляцоўку «новым галасам», каб пашырыць кола ўдзельнікаў публічнай дыскусіі і ўзбагаціць яе свежымі ідэямі і нестандартнымі поглядамі. Разам з тым у праектах плануецца ўдзел і ўжо вядомых спікераў.

    Экспертаў, зацікаўленых ва ўдзеле, а таксама тых, хто можа параіць адмыслоўцаў з цікавымі меркаванням, Аляксей Дзікавіцкі просіць звязацца з ім ў асабістых паведамленнях.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці