• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускаму расследавальніцкаму цэнтру ўручылі прэмію Free Media Award

    Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Free Media Award адбылася ў Гамбургу. Журы адзначыла ўнёсак беларускага медыя ў развіццё расследавальніцкай журналістыкі і важную ролю ў выкрыцці карупцыі і фэйкаў, піша БРЦ.

    БРЦ уручылі прэмію Free Media Award

    Кіраўнік БРЦ Стась Івашкевіч з узнагародай. Фота: БРЦ

    «Сеткі дэзынфармацыі робяцца больш дасканалымі, бо ў іх укладаюцца велізарныя сродкі, галоўным чынам з боку Расеі, якія ў шмат разоў перавышаюць рэсурсы незалежных медыяў. Яны шыраць нянавісць, увесь час высоўваюць шматлікія процілеглыя тэорыі змовы і атакуюць саму канцэпцыю праўды. І яны пракрадаюцца ў сацыяльныя сеткі Захаду. … Мы можам супрацьстаяць гэтаму толькі з дапамогай навыкаў і самаадданасці. І не толькі з дапамогай фактчэку, але і з дапамогай расследаванняў», – сказаў заснавальнік і галоўны рэдактар БРЦ Стась Івашкевіч, прымаючы прэмію Free Media Award 6 лістапада 2025 года.

    БРЦ уганаравалі прэміяй Free Media Award «за глыбокія аналітычныя матэрыялы і навіны». За апошнія тры гады расследавальнікі выкрылі карупцыйныя схемы і схемы ўхілення ад санкцый на больш як 1,5 мільярда еўра.

    Акрамя беларускіх журналістаў лаўрэатамі прэміі ў 2025 годзе сталі: медыяплатформа Gwara Media з Украіны, журналістка Мзія Амаглабелі з Грузіі, расследвальніцкае анлайн-выданне Direkt36 з Венгрыі, фатографка і журналістка Аляксандра Астахава з Расіі і журналістка Наргіз Абсаламава з Азербайджана.  

    Таксама падчас сёлетняй цырымоніі ўзнагароджання прэмію Free media awards атрымала былая палітзняволеная журналістка Ларыса Шчыракова. Яна стала лаўрэаткай ў 2024 годзе, аднак на той момант несправядліва ўтрымлівалася ў зняволенні ў Беларусі і не магла прысутнічаць на мерапрыемстве.

    Прэмія Free Media Awards – гэта нямецка-нарвежская ўзнагарода для журналістаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Яе заснавалі фонды Fritt Ord і ZEIT-Stiftung Ebe­lin und Gerd Bucerius. Узнагароды штогод уручаюць журналістам і рэдакцыям, якія ўзмацняюць незалежную журналістыку і дапамагаюць грамадству атрымліваць дакладную інфармацыю нават ва ўмовах ціску і цэнзуры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці