• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БТ атрымае права на выкарыстанне музыкі без згоды аўтараў

    Беларускаму тэлебачанню хочуць дазволіць свабодна карыстацца музыкальнымі творамі. Адпаведны законапраект дэпутаты прынялі ў першым чытанні.

    Фота: Tow­fiqu barb­huiya / pexels.com

    Як гэта можа працаваць, растлумачыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Вячаслаў Даніловіч.

    Паводле праекту закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прававой аховы аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці», права будзе распаўсюджвацца пры стварэнні і (або) распаўсюджванні рэдакцыямі тэлевізійных СМІ асобных тэлеперадач са складу тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет праграм.

    Гэта звязана са спецыфікай тэлевізійнай вытворчасці, калі трэба вельмі часта аператыўна атрымаць нейкую згоду ад праваўладальнікаў або аўтараў музычных твораў, але далёка не заўсёды гэта магчыма, сказаў дэпутат.

    Даніловіч адзначыў, што свабоднае выкарыстанне музыкі без згоды аўтараў ці праваўладльнікаў магчымае пры ўмове абавязковай выплаты справядлівай узнагароды.

    Па словах дэпутата, прапанаваныя змены прадугледжваюць захаванне балансу інтарэсаў праваўладальнікаў і грамадства.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці