
Святлана Ціханоўская. Фота: Радыё Свабода
Ціханоўскую адзначылі за прынцыповую і паслядоўную барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі і свабоду ўсіх палітвязьняў.
«Яна нястомна выступае за вяртаньне беларускага дэмакратычнага руху і абараняе сотні палітычных зьняволеных, якія ўтрымліваюцца ў лукашэнкаўскіх турмах», — гаворыцца на сайце арганізатараў прэміі.
Узнагароду ўручылі 19 лістапада ў Лёндане.
«Гэтыя пераможцы нагадваюць нам пра надзвычайную мужнасьць у той час, калі вакол нас, здаецца, апускаецца цемра, — сказала генэральная дырэктарка Index on Censorship Джэміма Стайнфэльд. — Няхай іх гісторыі паслужаць прыкладам для ўсіх нас, у тым ліку для тых з нас, хто ў Вялікабрытаніі, на шчасьце, змог успрымаць асноўныя правы ў значнай ступені як належнае, але цяпер бачыць, што нічога, нават свабода выказваньня меркаваньняў, не гарантаванае».
Арганізатары прэміі таксама спадзяюцца, што ўзнагароды зьвернуць увагу на рэгіёны сьвету, якія часта ігнаруюцца, у тым ліку Беларусь.
- «Індэкс цэнзуры» — некамэрцыйная арганізацыя, якая выступае за свабоду слова і абараняе яе ва ўсім сьвеце, у тым ліку публікуючы працы пісьменьнікаў і мастакоў, якія падвергліся цэнзуры, а таксама адсочваючы пагрозы свабодзе слова.
- Яна ўдзельнічае ў глябальных кампаніях па абароне свабоды творчасьці, навукі, СМІ і лічбавых свабод, каб умацоўваць асновы сучасных дэмакратычных грамадзтваў.
«Рэпарцёры без межаў» абвясцілі лаўрэатаў прэміі за свабоду слова