Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак
Брытанскі тэлевядучы, заснавальнік платформы Only Farmers Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак. Пра хваробу ён расказаў у праграме Clarkson’s Farm у аўторак вечарам.

Джэрэмі Кларксан. Фота: John Phillips/Getty Images for The Other Songs
Трохі раней вядучы ў сацыяльных сетках папярэдзіў сваіх прыхільнікаў, што апошнія эпізоды праграмы будуць «цяжкімі для прагляду», піша Sky News.
Джэрэмі Кларксану — 66 гадоў, ён праславіўся дзякуючы культавай і шалёна папулярнай праграме пра аўтамабілі Top Gear, якая атрымала прэмію «Эмі» ў 2005 годзе, вёў праграмы «Вялікі тур», «Хто хоча стаць мільянерам». Аўтар штотыднёвых калонак для газет «Sunday Times» і «The Sun».
Разам з Джэймсам Мэем ён быў першым, хто дасягнуў паўночнага магнітнага полюса Зямлі на аўтамабілі, што ўвайшло ў адзін з выпускаў тэлеперадачы «Top Gear».
@bajmedia