• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Гісторыя Беларусі стала для мяне апірышчам». Івулін пра тое, што дае яму сілу

    Журналіст і аўтар YouTube-каналу «Загляне сонца» Аляксандар Івулін у інтэрв’ю праекту «Канапа» падзяліўся асабістым досведам адкрыцця беларускай ідэнтычнасці і цікавасці да гісторыі краіны.

    Аляксандр Івулін

    Аляксандр Івулін

    Івулін адзначае, што заўсёды адчуваў сябе прабеларускім, аднак доўгі час заставаўся ў расейскамоўным культурным полі. Цяпер ён усё часцей размаўляе па-беларуску і актыўна чытае гістарычную літаратуру.

    «Гэта так цікава. Я шчыра скажу, беларускі футбол мне ўжо больш нецікавы, бо там няма асобаў, якімі я захапляўся, і яшчэ не выраслі новыя. А вось занырнуць у гісторыю мне было вельмі цікава. Гэта проста „ваў“. У 30 з плюсікам гадоў можна адкрыць, што мы ж не ў лапцях.

    Пачынаючы ад Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, які такі ж „экстрэміст“, як і я, і заканчваючы Аленай Аладавай. І ты бачыш: беларусы былі і тут, і там, і маглі шмат чаго дасягнуць», — кажа ён.

    Журналіст паходзіць з Воршы і прызнаецца, што доўгі час жыў у расейскім кантэксьце: заўзеў за зборную Расеі і ўспрымаў герояў расейскай гісторыі як сваіх.

    «Я лічыў: „мы ж браты“. Але потым пачынаеш адкрываць іншае. Мая бабуля нават казала, што „мы маскалям давалі люлей, яны нас хацелі захапіць“. А пасля падзей 2020 і 2022 гадоў я пачаў глыбей цікавіцца гісторыяй. І зараз мне вельмі цікава адкрываць, што мы такія крутыя. Гэта дае моцны падмурак. У турбулентныя часы мне патрэбна была гісторыя, каб зазямліцца», — адзначае Івулін.

    Паводле яго слоў, вывучэньне мінулага дапамагае знаходзіць апору і ролевыя мадэлі: «Калі нашы продкі перажывалі складаныя часы, значыць, і мы зможам».

    Цяпер аўтара «Загляне сонца» найбольш цікавіць пэрыяд канца 1980‑х — пачатку 1990‑х гадоў, калі адбывалася адраджэньне беларускай дзяржаўнасьці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.