• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мініфарма: сайт ПЦ «Вясна», прысвечаны палітвязням, і Telegram-канал «Беларускi ПЭН»

    23 снежня Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла  Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Брэста ад 19 снежня 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны сайт «ВЯСНА праваабарончы цэнтр» (ідэнтыфікатар prisoner.spring96.org). На гэтым рэсурсе праваабарончы цэнтр «Вясна» публікуе звесткі пра палітвязняў і хронікі іх пераследу — гісторыі затрыманняў, абвінавачанні, прысуды і месцы зняволення.

    Раней, у жніўні 2023 года, рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў РБ праваабарончы цэнтр «Вясна» абвешчаны ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». На сайце сілавога ведамства ў якасці інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія нібыта ажыццяўляецца «экстрэмісцкая» дзейнасць, згаданы і сайт пра палітвязняў. 

    У адпаведнасці з рашэннем суда Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці ад 20 снежня 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны Telegram-канал «Беларускi ПЭН» (ідэнтыфікатар t.me/PENBelarus). Раней «экстрэмісцкай» была прызнаная старонка арганізацыі ў Insta­gram.

    Беларускі ПЭН з’яўляецца праваабарончай арганізацыяй, якая адстойвае свабоду выказвання, змагаецца супраць праяў нянавісці і прыцягвае сусветную ўвагу да парушэння культурных і іншых правоў чалавека ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці