Адкрытая вакансія кантэнт-менеджэра Instagram
Шукаюць кантэнт-мэнэджара для Instagram, які будзе падтрымліваць існуючага аўтара кантэнту ў двух акаўнтах: @siliconvalleygirl (1,2 млн падпісчыкаў) і @siliconvalleygirlpodcast — праекце, які ўзначальваецца Марынай Магілка, стваральніцай кантэнту і прадпрымальніцай з Сіліконавай даліны, чыя аўдыторыя ў YouTube, Instagram, TikTok і на іншых платформах налічвае больш за 18 мільёнаў падпісчыкаў.

Работадавец чакае ад заяўніка ўмення планаваць кантэнт загадзя і вясці кантэнт-каляндар у Notion. А таксама патрабуе адсочваць графік інтэграцыі брэндаванага кантэнту і падтрымліваць правільны баланс паміж спансуемым і арганічным кантэнтам. Важна строга прытрымлівацца графіку публікацый — для ўладальніцы акаўнтаў прынцыпова, каб не было ніякіх затрымак.
Што трэба ўмець:
- Прыдумляць ідэі для кантэнту для пастоў, Reels і каруселяў — і ўвасабляць іх у жыццё.
- Распрацоўваць і ствараць каруселі з нуля (канцэпцыя → макет → публікацыя)
- Складаць крэатыўныя брыфы і інструкцыі для рэдактараў Reels; правяраць іх працу і даваць зваротную сувязь.
- Выконваць базавыя аперацыі па відэамантажы пры неабходнасці.
- Публікаваць кантэнт у Instagram Trials; вызначаць візуальны і стылістычны напрамак стужкі.
- Ствараць каруселі сумесна з Марынай напрамую.
- Актыўна выкарыстоўваць інструменты ШІ ў сваёй працы: Claude, Higgsfield, Kling, Nano Banana.
З асноўных патрабаванняў да кандыдата — свабоднае валоданне рускай і англійскай мовамі на ўзроўні не ніжэй за B2+.
Так як уладальніца акаўнтаў жыве ў ЗША, то новы член каманды павінен быць дасяжным у ў ранішнія гадзіны па часе Лос-Анджэлеса (з 9:00 да 12:00 па ціхаакіянскім часе), каб сінхранізавацца з калегамі і публікаваць кантэнт у патрэбны час для аўдыторыі гэтых платформ.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
@bajmedia