• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акрэдытацыя на канферэнцыю «Новая Беларусь-2026» (8–9 жніўня, Варшава)

    Журналістаў, блогераў і прадстаўнікоў беларускіх незалежных медыя запрашаюць атрымаць прэс-акрэдытацыю на канферэнцыю «Новая Беларусь-2026», якая пройдзе 8–9 жніўня ў Варшаве.

    Новая Беларусь

    Фота: tsikhanouskaya.org

    Штогод у жніўні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», падчас якой вядзецца адкрыты дыялог пра будучыню нашай краіны паміж прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і актывістамі. 

    Пятая канферэнцыя будзе прысвечаная абмеркаванню тых зменаў, што адбыліся за апошні час, асэнсаванню таго, хто і як дапамагае беларусам і Беларусі, разгляду перспектываў развіцця сітуацыі ў рэгіёне, вызначэнню таго, якое месца ў гэтых працэсах займаюць і будуць займаць беларускія дэмакратычныя сілы, беларусы і Беларусь агулам.

    Каб атрымаць акрэдытацыю, неабходна запоўніць адпаведную форму. Звярніце ўвагу, што гэта неабходна зрабіць на кожнага ўдзельніка групы, калі журналіст плануе прысутнічаць не адзін. Напрыклад, не забывайце ўказваць аператараў або асістэнтаў.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ НА АКРЭДЫТАЦЫЮ

    Афіцыйны адказ наконт магчымасці альбо немагчымасці ўдзелу будзе дасланы з электроннай пошты confnewbelarus@tsikhanouskaya.org. Адказ будзе дасланы цягам 3 дзён з моманту запаўнення формы. Не забудзьцеся праверыць папкі са спамам.

    Таксама 8–9 жніўня будзе арганізаваная прамая трансляцыя Канферэнцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.