• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуская Рада культуры шукае камунікацыйнага менеджара (дэдлайн — 30 лістапада)

    Беларуская Рада культуры абвясціла набор на вакансію “Камунікацыйны менеджар”. Шукаюць чалавека, які будзе адказваць за інфармацыйнае суправаджэнне дзейнасці арганізацыі, развіццё камунікацыйных каналаў і супрацоўніцтва з беларускімі і міжнароднымі партнёрамі.

    Асноўныя абавязкі:

    • Рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі і камунікацыйных планаў асобных праграм і праектаў.
    • Падрыхтоўка і рэдагаванне інфармацыйных матэрыялаў для сайта: навін, анонсаў, артыкулаў, інтэрв’ю, аналітычных матэрыялаў.
    • Інфармацыйнае суправаджэнне праграмы Art­Pow­er Belarus.
    • Вядзенне сацыяльных сетак арганізацыі (Telegram, Insta­gram, Face­book, LinkedIn).
    • Падрыхтоўка і рассылка навінавай рассылкі, аналіз эфектыўнасці.
    • Падрыхтоўка і распаўсюд матэрыялаў для беларускіх і міжнародных медыя і партнёрскіх арганізацый.
    • Маніторынг эфектыўнасці каналаў камунікацыі.
    • Укараненне і адаптацыя ШІ-інструментаў і агентаў для аптымізацыі камунікацыйных і арганізацыйных працэсаў.

    Патрабаванні:

    • Досвед працы ў сферы камунікацый, PR, SMM або журналістыкі.
    • Высокі ўзровень навыкаў напісання і рэдагавання тэкстаў, уменне адаптаваць матэрыял для розных аўдыторый.
    • Выдатнае валоданне беларускай і англійскай мовамі (пісьмовай і вуснай) — абавязкова.
    • Досвед вядзення сацыяльных сетак, працы з сайтамі і інструментамі кіравання кантэнтам.
    • Разуменне беларускага культурнага кантэксту і варункаў дзейнасці некамерцыйных арганізацый.
    • Разуменне прынцыпаў інфармацыйнай бяспекі,.
    • Валоданне сучаснымі лічбавымі інструментамі, у тым ліку інструментамі штучнага інтэлекту, або гатоўнасць іх асвойваць.
    • Шматзадачнасць, самастойнасць, адказнасць, увага да дэталяў і здольнасць працаваць у камандзе.

    Умовы:

    • Поўная занятасць.
    • Офіс у Варшаве, абавязковая прысутнасць не менш за 3 поўныя працоўныя дні на тыдзень.
    • Пачатак працы: студзень 2027 года.
    • Форма супрацоўніцтва і памер узнагароджання абмяркоўваюцца індывідуальна па выніках сумоўя.

    Як падаць заяўку

    Каб адгукнуцца на вакансію, запоўніце наступную форму.

    Раскажыце ў ёй пра сябе, свой прафесійны досвед і матывацыю далучыцца да каманды.
    Далучыце да заяўкі адзін або некалькі рэкамендацыйных лістоў, якія пацвярджаюць вашу прафесійную кваліфікацыю.

    Дэдлайн падачы заявак — 30 лістапада 2026 года.

    Падрабязней пра вакансію

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.