Беларускі ПЭН шукае SMM-спецыяліста (дэдлайн — 30 лістапада)
Беларускі ПЭН запрашае да супрацы адмыслоўца ці адмыслоўку ў SMM. Шукаюць чалавека, які зможа паглыбіцца ў дзейнасць арганізацыі і стане часткай каманды на доўгі час.

Беларускі ПЭН аб’ядноўвае прафесійных літаратараў, праваабаронцаў і дзеячаў культуры, з’яўляецца часткай міжнароднага ПЭН-клуба (PEN International). Каманда працуе з Варшавы, вядзе дзейнасць у двух кірунках: творчы (літаратурныя прэміі, перакладчыцкая майстэрня, творчыя івэнты) і праваабарончы (маніторынг, аналітычныя справаздачы, адвакацыя). Улады Беларусі 27 лютага 2026 года прызналі арганізацыю «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Абавязкі:
- вядзенне сайта (WordPress) і сацсетак (Facebook, Instagram, Telegram);
- камунікацыя з медыя, прадстаўленне ім інфармацыі для размяшчэння;
- стварэнне/апрацоўка кантэнту і адаптацыя яго да розных пляцовак інфармацыі, падрыхтоўка публікацый і іх прасоўванне;
- распрацоўка кантэнт-плана;
- распрацоўка суправаджальных візуальных матэрыялаў;
- шчыльная супраца з камандай;
- удзел у распрацоўцы камунікацыйнай стратэгіі арганізацыі;
- удзел у арганізацыі творчых імпрэз з пункту гледжання камунікацыі;
- іншыя даручэнні кіраўніцтва ў камунікацыйным кірунку.
Патрабаванні:
- добрае веданне беларускай мовы, пісьменнасць;
- гатоўнасць працаваць у рэжыме шматзадачнасці, арганізаванасць, увага да дэталяў;
- разуменне сучаснага культурнага кантэксту і цікавасць да беларускай літаратуры;
- разуменне сучаснага медыйнага поля і кантакты ў беларускіх незалежных СМІ будуць істотным плюсам;
- высокі ўзровень адказнасці, ініцыятыўнасці, гатоўнасць працы ў камандзе;
- досвед працы з сацсеткамі: Facebook, Instagram, Telegram, YouTube;
- досвед працы з графічнымі рэдактарамі Canva pro і іншымі;
- досвед працы з рэкламным кабінетам Meta і разуменне наладак таргетавання рэкламы;
- уменне дамаўляцца з іншымі арганізацыямі/паблікамі/каналамі на крос-публікацыі;
- навыкі працы ў Word Press і MailChimp, а таксама ў простым відэамантажы будуць плюсам;
- гатоўнасць да паездак (пры неабходнасці);
- валоданне польскай і англійскай мовай вітаецца.
Умовы:
- поўны працоўны дзень;
- увядзенне і прыём спраў – пачатак студзеня 2027-га.
- месца: Варшава (праца ў офісе, але пры неабходнасці можна пару дзён на тыдзень працаваць дыстанцыйна);
- заробак 1200 еўра брута з магчымасцю росту ў залежнасці ад кампетэнцый і бягучых праектаў.
Каб падаць заяўку, запоўніце ГУГЛ-ФОРМУ
Дэдлайн — 30 лістапада 2026 года.
Адабраных кандыдатаў запросяць на сумоўе ў снежні.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў