• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ і Беларускі ПЭН запрашаюць калег на міжнародны прэс-брыфінг 27 лістапада (Ангельская мова)

    Беларускі ПЭН і Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашаюць на брыфінг для міжнародных партнёраў і медыя. У брыфінгу прымуць удзел журналісты, якія нядаўна выйшлі з турмы пасля абвінавачанняў у “экстрэмізме”, а таксама прадстаўнікі Беларускага ПЭНу, якія раскажуць пра забароненыя кнігі беларускіх і замежных аўтараў.

    Banned people: How writers and journalists work in Belarus, where independent work is branded «extremism»

    Беларускі ПЭН ажыццяўляе маніторынг парушэнняў культурных правоў у Беларусі. Забарона кніг – гэта не толькі акт цэнзуры, але і парушэнне права на свабоду слова і на доступ да інфармацыі, замацаванага міжнароднымі дамовамі. Беларускі ПЭН дакументуе кожны выпадак, каб праўда пра культурныя рэпрэсіі была захавана і пачута, а таксама стварыў адмысловы сайт, прысвечаны забароненым кнігам у Беларусі, які будзе прэзентаваны падчас брыфінгу.

    Сёння ў Беларусі:

    • тры спісы забароненых кніг
    • 258+ кніг забаронена з палітычных і ідэалагічных прычын, у тым ліку кнігі замежных аўтараў
    • 208+ аўтараў пад забаронай
    • 5 ліквідаваных выдавецтваў за апошнія 5 гадоў
    • не менш за 33 людзей слова ў няволі

    Падобную сітуацыя БАЖ адзначае і ў медыя. У афіцыйным спісе “экстрэмісцкіх матэрыялаў” больш за 1800 старонак, сярод іх навіны, рэпартажы, вялікія чалавечыя гісторыі, цэлыя рэдакцыі і нават канкрэтныя журналісты.

    Як “эсктрэмісцкі статус” уплывае на працу медыя і як журналістам удаецца заставацца рэлевантнымі для аўдыторыі ўнутры краіны –  пра гэта раскажуць прадстаўнікі БАЖ, а таксама нядаўна выйшаўшыя на волю журналісты Ларыса Шчыракова і Яўген Меркіс.

    Беларускі ПЭН Беларусь і Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашаюць міжнародных калег і партнёраў на анлайн-брыфінг 27 лістапада. 13:00 (Cen­tral Euro­pean Time).

    Анлайн на платформе ZOOM.

    Брыфінг будзе праходзіць на ангельскай мове.

    Reg­is­tra­tion is required to attend

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці