• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дыскусія ў Вільні. Ідэнтычнасць у выгнанні: што значыць быць беларусам_кай сёння і як медыі ствараюць новы наратыў (дэдлайн — 11 жніўня)

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег, прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА, медыяў і зацікаўленых беларусаў і беларусак прыняць удзел у светапогляднай дыскусіі, якая пройдзе ў Вільні 13 жніўня.

    Дыскусія ў Вільні. Ідэнтычнасць у выгнанні: што значыць быць беларусам/беларускай сёння і як медыі ствараюць новы наратыў?

    • Як выглядае беларуская нацыянальная ідэя ва ўмовах вымушанага падзелу грамадства?
    • Як дыяспара можа працаваць на беларускую ідэю за межамі краіны?
    • Як беларусам заставацца беларусамі ў Беларусі?
    • Што (не)робяць медыі для фармавання новага наратыву?

    На гэтыя ды іншыя тэмы падыскутуем з экспертамі:

    - Алесь Пашкевіч, гісторык, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі

    - Ірына Новік, журналістка, рэдактарка, папулярызатарка беларускіх народных традыцый

    - Зоя Хруцкая, журналістка, мэнэджарка PALATNO Media

    - Алесь Кіркевіч, гісторык журналіст, пісьменнік, аўтар відэапраектаў кампаніі «Будзьма беларусамі!»

    Мадэратар: Зміцер Лукашук, рэдактар эфіра Еўрарадыё, аўтар і вядоўца праграмы Ідэя Х, аўтар кніг «Беларуская нацыянальная ідэя».

    Мерапрыемства адбудзецца 13 жніўня ў Вільні з 14.00 да 16.30.

    Для ўдзелу ці асвятлення дыскусіі патрэбна зарэгістравацца.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн рэгістрацыі — да канца дня 11.08.2025  

    Колькасць месцаў абмежаваная.

    Запрашэнне і адрас месца, дзе адбудзецца дыскусія, вы атрымаеце ў лісце на электронную пошту пасля заканчэння рэгістрацыі.

    Мерапрыемства праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Нягледзячы на міжнародны статус, наша арганізацыя прызнаная лукашэнкаўцамі «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    28.04.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.